Псалтыр 56 верш » Псалтыр 56:3 — параўнанне перакладаў.

Псалтыр 56 верш 3

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Псалтыр 56:3 / Пс 56:3

Filter: all
Паклічу Бога Ўсявышняга, Бога, Які мне чыніць дабро;

Прагнуць праглынуць мяне ворагі мае ўвесь дзень, бо шмат іх ваюе супраць мяне, Найвышэйшы!

Тапталі мяне непрыяцелі мае цэлы дзень, бо шмат іх ваюе проці мяне, о Найвышэйшы!

Увесь дзень варагі мае глытаюць мяне, бо шмат хто ваюе з імною, о Навышні!

Усьцяж разьбіваюць мяне мае ворагі, бо многа ваюе іх проці мяне, Найвышэйшы!

Цэлы дзень мае перасьледнікі шукаюць мяне праглынуць. Многія ваююць супраць мяне о, Найвышэйшы!

Буду клікаць Бога Усявышняга, Бога, які дабро мне чыніў.

Штодзень топчуць мяне мае ворагі, бо многія змагаюцца са мною, (о, Найвышэйшы!) падыймі мяне!

Усклічу да Бога Вышняга, Да Бога дабрадзеючага мне.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter