Псалтыр 56 верш » Псалтыр 56:2 — параўнанне перакладаў.

Псалтыр 56 верш 2

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Псалтыр 56:2 / Пс 56:2

Filter: all
Зьлітуйся, Божа, зь мяне, зьлітуйся; бо на Цябе спадзяецца душа мая, і ў цяні крылаў Тваіх я схаваюся, пакуль ня мінуцца нягоды.

Зьлітуйся нада мною, Божа, бо прагне праглынуць мяне чалавек; усякі дзень нападаючы, уціскае мяне.

Пашкадуй мяне, Божа, бо растаптаў мяне чалавек, цэлы дзень нападаючы, апанаваў мяне.

Зьмілуйся над імною, Божа, бо людзіна хоча глынуць мяне; увесь дзень ваююць а ўціскаюць мяне.

Зьмілуйся нада мною Ты, Божа, бо людзі скрышаць мяне; ціснуць ваякі мяне, усьцяж нападаючы.

Зьлітуйся нада мною Ты, Божа, бо чалавек хоча мяне праглынуць. Цэлы дзень ён ваюе і ўціскае мяне.

Зьмілуйся нада мною, Божа, зьмілуйся нада мною, бо Табе даверылася душа мая, і на цень крылаў Тваіх спадзявацца буду, пакуль не міне беззаконьне.

Зжалься нада мною, о Божа, бо мяне мучаць: кожны дзень ціснуць мяне, усьцяж нападаючы.

Памілуй мяне, Божа, памілуй мяне, бо на Цябе спадзяецца душа мая, Схаваюся ў цені крылаў Тваіх, пакуль бяззаконне не міне.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter