Псалтыр 56 верш » Псалтыр 56:5 — параўнанне перакладаў.

Псалтыр 56 верш 5

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Псалтыр 56:5 / Пс 56:5

Filter: all
Душа мая сярод ільвоў; я ляжу сярод тых, што дыхаюць полымем, сярод сыноў чалавечых, чые зубы — як дзіды і стрэлы, чый язык — востры меч.

У Богу буду хваліцца словам Ягоным. На Бога я спадзяюся, ня буду баяцца. Што цела можа зрабіць мне?

У Богу, слова Якога я слаўлю, у Богу паклаў я надзею: не баюся: што можа зрабіць мне чалавек?

У Богу ўслаўлю слова Ягонае, на Бога я спадзяюся, не збаюся, — што можа цела зрабіць імне?

Дзеля Бога хваліціму слова Яго, на Бога я спадзяюся й не пабаюся; што цела можа зрабіць мне?

(Толькі) праз Бога я слаўлю Ягонае Слова. Надзею маю я ускладаю на Бога. Я ня баюся. Што цела зробіць мне?

і выратаваў душу маю спасярод ільвянятаў. Я лёг спаць устрывожаны. Сыны людзкія: зубы іх — дзіды і стрэлы, а язык — востры меч.

На Бога, якога я хвалю абяцаньне, на Бога я спадзяюся і не пабаюся, што мне зробіць чалавек.

І вызваліў мяне з асяродзя драпежнікаў, сярод якіх я правёў ночы ў страсе — Сыноў чалавечых, чыі зубы — зброя і стрэлы, язык — востры меч.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter