Псалтыр 138 верш » Псалтыр 138:4 — параўнанне перакладаў.

Псалтыр 138 верш 4

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Псалтыр 138:4 / Пс 138:4

Filter: all
Яшчэ слова няма на мове маёй, — Ты, Госпадзе, ужо ведаеш яго дасканала.

Будуць славіць Цябе, ГОСПАДЗЕ, усе валадары зямлі, бо пачуюць словы вуснаў Тваіх.

Будуць дзякаваць Табе ўсе цары зямныя, калі пачуюць яны прырачэнні вуснаў Тваіх.

Будуць хваліць Цябе, СПАДАРУ, усі каралёве земныя, як пачуюць словы вуснаў Тваіх,

Будуць хваліць Цябе, Госпадзе, усе зямныя цары, як пачуюць словы вуснаў Тваіх.

Усе каралі зямлі будуць дзякаваць Табе, о Ягова, калі яны пачуюць Словы Вуснаў Тваіх.

Бо няма няшчырасьці на языку маім. Вось Ты, Госпадзе, пазнаў усё — апошняе і старадаўняе.

Будуць дзякаваць Табе, Госпадзе, усе цары зямлі, бо яны чуюць абяцаньні з вуснаў тваіх.

І няма падману на языку маім, Усё гэта, Божа, ведаеш Ты —

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter