Псалтыр 131 псалом

Псалтыр
Пераклад Васіля Сёмухі → Пераклад Л. Дзекуць-Малея

 
 

Песьня ўзыходжаньня. Спамяні, Госпадзе, Давіда, і ўсе ягоныя пакуты:
 
Песьня ўзыходжаньня. Давідавая.Госпадзе! Не надымаецца сэрца маё, і ня пышаюцца вочы мае, і ня прынаджываюць мяне рэчы залішне вялікія і для мяне недасяжныя,

як ён прысягаў Госпаду, даваў зарок Моцнаму Якава;
 
але я усьцішаў і супакойваў душу маю, як дзіця, што ад матчыных грудзей адлучылася. Душа мая ў-ва мне, як дзіця, ад маткі аднятае.

«не ўвайду ў палатку дома майго, ня ўзыду на ложак мой;
 
Спадзявайся на Госпада, Ізраілю, ад сяньня й навекі!

ня дам сну вачам маім і павекам маім дрымоты,
 

пакуль не знайду месца Госпаду, жытлішча Моцнаму Якава».
 

Вось, мы чулі пра яго ў Эфраце, знайшлі яго на палях Ярыма.
 

Пойдзем да жытлішча Ягонага, паклонімся падножжу ног Ягоных.
 

Стань, Госпадзе, на месца пакою Твайго, Ты і каўчэг магутнасьці Тваёй.
 

Сьвятары Твае апранаюцца ў праўду, і сьвятыя Твае ўзрадуюцца.
 

Дзеля Давіда, раба Твайго, не адвярні аблічча памазанца Твайго.
 

Прысягаў Гасподзь Давіду ў ісьціне, і не зрачэцца яе; «ад плоду ўлоньня твайго пасаджу на троне тваім.
 

Калі сыны твае будуць шанаваць запавет Мой і Мае сьведчаньні, якім Я іх навучу: дык і іхнія сыны вечна сядзецьмуць на троне тваім».
 

Бо выбраў Гасподзь Сіён; пажадаў яго жытлом Сабе.
 

«Гэта — спакой Мой навечна; тут пасялюся, бо Я пажадаў яго.
 

Ежу ягоную дабраслаўляючы дабраслаўлю, убогіх ягоных накармлю хлебам;
 

сьвятароў ягоных апрану ў выратаваньне, і сьвятыя ягоныя радасьцю ўзрадуюцца.
 

Там згадую рог Давіду, пастаўлю сьветач памазанцу Майму.
 

Ворагаў ягоных апрану ў сорам; а на ім будзе зьзяць вянок ягоны».