Псалтыр 59 псалом

Псалтыр
Пераклад Васіля Сёмухі → Пераклад Л. Дзекуць-Малея

 
 

Кіроўцу хору. На музычным інструмэньце Шушан-Эдут. Залатая псальма Давідава для навучаньня,
 
Кіраўніку хору: на лад: Не загубляй! Песьня Давіда, калі Саул паслаў пілнаваць яго дом, каб яго забіць.

калі ён ваяваў зь Сірыяй Месапатамскай і зь Сірыяй Цаванскай, і калі Ёаў, вяртаючыся, перамог дванаццаць тысяч Ідумэяў у даліне Салянай.
 
Ад ворагаў маіх вызваль мяне, мой Божа! Пастаў мяне на высакосьці, дзе буду бясьпечны ад праціўнікаў.

Божа! Ты нас адкінуў, Ты паглуміў нас, угневаўся Ты; вярніся да нас,
 
Вызваль мянё ад злачынцаў ды памажы проці тых, што прагнуць крыві.

Ты зямлю скалануў, разьбіў яе: загаі разломы яе, бо яна хістаецца.
 
Бо вось яны сочаць мяне; гуртуюцца волаты супраць мяне, ды не за праступак ці грэх мой, о Госпадзе!

Ты даў народу Твайму зьведаць жорсткае, напаіў нас віном зьдзіўленьня.
 
Бяз ніякай віны маёй яны зьбягаюцца й зброяцца. Паўстань на ўспамогу Ты мне й паглядзі!

Дай сьцяг тым, хто баіцца Цябе, каб яны паднялі яго дзеля ісьціны,
 
Узьніміся Ты, Госпадзе, нябесных сіл Божа, Божа Ізраіля, каб усіх пакараці паганаў! Ніводнага не пашкадуй із тых здраднікаў і беззаконьнікаў! (Зэля)

каб вызваліліся аблюбенцы Твае; уратуй правіцай Тваёю, і пачуй мяне.
 
Што-вечар яны варачаюцца, выюць, быццам сабакі, і места абходзяць яны навакол.

Бог сказаў у сьвятыні Сваёй: «перамагу, — падзялю Я Сіхем, і даліну Сукот абмераю;
 
Вось, яны вырыгаюць атруту, у іх вуснах — мячы, бо — хто гэта чуе?

Мой Галаад, Мой Манасія, Яфрэм крэпасьць Маёй галавы, Юда скіпетр Мой,
 
Але Ты, Госпадзе, з іх пасьмяешся, Ты асароміш усіх паганаў!

Мааў умывальная шаля Мая; на Эдом абуткам кіну Маім». Кліч мяне, зямля Філістымская!
 
Цьвярдыня мая! Аб Табе пяяць буду, бо Госпад — Цьвярдыня мая!

Хто ўвядзе мяне ў горад умацаваны? Хто давядзе мяне да Эдома?
 
Бог мой ласкай сустрэне мяне; над ворагам Бог мне усьцешыцца дасьць.

Ці ня Ты, Божа, Які нас адкінуў, і ня выходзіш, Божа, з войскам нашым?
 
Не забівай іх, каб мой народ не забыўсяі Расьцяруш іх сілай Тваёй і адкінь іх, наш Госпад і шчыт!

Дай дапамогу нам ва ўціску, бо дапамога людзкая — марнота.
 
Словы языка іх — гэта грэх іхніх вуснаў. Няхай злоўлены будуць у пысе сваёй за праклёны й ілжу, што гавораць яны.

З Богам мы выявім сілу; Ён скіне ворагаў нашых.
 
Зьніштож іх у ярасьці, зьніштож, каб больш ня было іх, каб людзі пазналі, што Бог над Якубам пануе да узьмежкаў зямлі!