Псалтыр 22 псалом

Псалтыр
Пераклад Васіля Сёмухі → Пераклад Л. Дзекуць-Малея

 
 

Псальма Давідава. Гасподзь — Пастыр мой; я ніякай нястачы ня мецьму:
 
Кіраўніку хору: на лад: Лань да сьвітаньня. Псальм Давідавы.

Ён пасьвіць мяне на пашах зялёных, на ціхія воды водзіць мяне.
 
Божа мой, Божа мой! Чаму Ты пакінуў мяне — далёкі,ад помачы мне, ад словаў стагнаньня майго?

Ён душу маю мацуе, кіруе мяне на сьцежкі праўды дзеля імя Свайго.
 
Божа мой! — уздыхаю я ўдзень, але Ты не адгукаешся, і ўначы, ды не знаходжу патолі.

Калі я пайду далінай сьмяротнага ценю, не ўбаюся ліха, бо Ты са мною; Тваё жазло і твой посах — яны супакойваюць мяне.
 
Але Ты ўсёж ёсьць Сьвяты, Ты сідзіш панад слаўленьнем Ізраіля!

Ты перада мною паставіў трапезу на вачах у маіх ворагаў; намасьціў алеем галаву маю; чара мая перапоўнена.
 
На Цябе спадзяваліся айцы нашыя, спадзяваліся, і Ты спасаў іх.

Так, ласка і мілажаль хай будуць са мною ва ўсе дні жыцьця майго, і я буду ў доме Гасподнім многія дні.
 
Да Цябе крычэлі яны і былі вызволены; на Цябе спадзяваліся, і не зазналі сораму.