Псалтыр 134 псалом

Псалтыр
Пераклад Васіля Сёмухі → Пераклад Л. Дзекуць-Малея

 
 

Алілуя. Хвалеце імя Гасподняе, хвалеце, рабы Гасподнія,
 
Песьня ўзыходжаньня. Слаўце-ж Госпада, усе рабы Гасподавы, што начамі стаіцё ў сьвятыні Гасподняй!

усе, хто стаіць у доме Гасподнім, у дварах Бога нашага.
 
Узьнімеце рукі вашыя к сьвятыні і слаўце Госпада!

Хвалеце Госпада, бо Гасподзь добры; сьпявайце імю Ягонаму, бо гэта соладка,
 
З Сыону няхай багаславіць цябе Госпад, Стварыцель неба й зямлі!

бо Гасподзь абраў сабе Якава, Ізраіля ўласнасьцю Сваёю.
 

Я ўведаў, што Гасподзь вялікі, і Гасподзь наш вышэйшы за ўсіх багоў.
 

Гасподзь творыць усё, што хоча, на нябёсах і на зямлі, на морах і ва ўсіх прадоньнях;
 

узводзіць хмары ад краю зямлі, творыць маланкі пры дажджы, выводзіць вецер са сховішчаў Сваіх.
 

Ён пабіў першынцаў Егіпта, ад чалавека да быдла,
 

паслаў азнакі і цуды сярод цябе, Егіпце, на фараона і на ўсіх рабоў ягоных,
 

пабіў народы многія, і вынішчыў цароў моцных:
 

Сігона, цара Амарэйскага, і Ога, цара Васанскага, і ўсе царствы Ханаанскія;
 

і аддаў зямлю іхнюю ў спадчыну, у спадчыну Ізраілю, народу Свайму.
 

Госпадзе! імя Тваё навечна; Госпадзе! памяць пра Цябе з роду ў род.
 

Бо Гасподзь судзіцьме народ Свой, і з рабоў Сваіх умілажаліцца.
 

Ідалы язычнікаў — срэбра і золата, утворы рук чалавечых.
 

Ёсьць у іх вусны, але не маўляюць, ёсьць у іх вочы, але ня бачаць;
 

ёсьць у іх вушы, але ня чуюць, і няма дыханьня ў вуснах у іх.
 

Спадобняцца ім тыя, што робяць іх, і кожны, хто спадзяецца на іх.
 

Доме Ізраілеў! дабраславеце Госпада. Доме Ааронаў! дабраславеце Госпада.
 

Доме Лявія! дабраславеце Госпада. Хто баіцца Госпада, дабраславеце Госпада.
 

Дабраславёны Гасподзь ад Сіёна, Які жыве ў Ерусаліме! Алілуя!