Псалтыр 109 псалом

Псалтыр
Пераклад Васіля Сёмухі → Пераклад Л. Дзекуць-Малея

 
 

Псальма Давідава. Сказаў Гасподзь Госпаду майму: сядзі праваруч Мяне, пакуль пакладу ворагаў Тваіх у падножжа ног Тваіх.
 
Кіраўніку хору: псальм Давідавы.Божа, хвала мая! Не маўчы Ты!

Жазло сілы Тваёй пашле Гасподзь зь Сіёна: валадары сярод ворагаў Тваіх.
 
Бо расчыніліся супраць мяне вусны бязбожныя й вусны здрадлівыя, языком ілжывым са мною гавораць.

У дзень моцы Тваёй народ Твой гатовы ў аздобах сьвятыні; з улоньня дзяньніцы падобнае да расы Тваё нараджэньне.
 
І словамі ненавісьці акружылі мяне, і без дай прычыны зброяцца супраць мяне.

Прысягаўся Гасподзь і не раскаецца: Ты Сьвятар навекі паводле абраду Мэлхісэдэкавага.
 
За любоў маю яны ворагі мне; а я ўсё малюся.

Гасподзь праваруч Цябе. Ён у дзень гневу Свайго пакарае цароў;
 
Яны злом за дабро мне плацілі, а ненавісьцяй — за любоў маю.

учыніць суд над народамі, напоўніць зямлю трупамі, раструшчыць галаву ў зямлі шырокай.
 
Пастаў над ім бязбожніка, і абвінавальнік хай стане праваруч яго;

З патока на дарозе будзе піць, і таму падыме галаву.
 
калі будзе судзіцца, няхай выйдзе вінаватым, а малітва ягоная хай абернецца ў грэх.