Псалтыр 18 псалом

Псалтыр
Пераклад Васіля Сёмухі → Пераклад Л. Дзекуць-Малея

 
 

Кіроўцу хору. Псальма Давідава.
 
Кіраўніку хору: ад раба Гасподняга Давіда, які высказаў словы песьні гэтае да Госпада, калі Госпад вызваліў яго із рук усіх ворагаў ягоных і із рукі Саўлавае. І ён казаў:

Нябёсы прапаведуюць славу Божую, і пра дзею рук Ягоных абвяшчае цьвердзь.
 
Узьвялічваць буду Цябе, Госпадзе, сіла мая! Госпад ёсьць скала мая ў тузе маёй, мой Збавіцель!

Дзень дню перадае слова, і ноч ночы адмыкае веды.
 
Мой Бог — апора мая, у Яго я шукаю прытулішча; Ён шчыт мой, рог збаўленьня майго і замчышча маё!

Няма мовы, і няма гаворкі, дзе ня чуўся б іхні голас.
 
Паклічу я Госпада, Дастойнага хвалы, і ад усіх ворагаў маіх вызвалены буду.

Па ўсёй зямлі праходзіць іхні гук, і па край сьвету словы іхнія. Ён паставіў у іх жытло сонцу,
 
Бо абступілі мяне хвалі вадзяныя, і патокі пагібелі спалохалі мяне;

і яно выходзіць, як малады са шлюбных харомаў сваіх, радуецца, быццам волат, прабегчы дарогу-прагон:
 
путы пякельныя абнялі мяне, і сеці сьмерці аблуталі мяне.

ад краю нябёсаў зыход ягоны, і шэсьце ягонае да краю іхняга, і нічога не схавана ад ягонае цяплыні.
 
Спалохаўшыся, паклікаў я Госпада і загаласіў да Бога майго. З хораму Свайго Ён пачуў голас мой, і лямант мой дайшоў да вушэй Ягоных.

Закон Госпада дасканалы, ён мацуе душу; адкрыцьцё Госпада слушнае, умудрае простых.
 
Ён глянуў сюды, — і задрыжэла зямля, і затрэсьліся падвалівы гор ды захісталіся, бо ўгнявіўся Ён.

Загады Госпада справядлівыя, разьвясельваюць сэрца; наказ Госпада сьветлы, прасьвятляе вочы.
 
Узьняўся дым ад гневу Ягонага і з вуснаў Ягоных агонь пажараў; вугальле распаленае сыпалася ад Яго.

Страх Гасподні чысты, застаецца навечна. Суды Гасподнія — ісьціна, усе справядлівыя;
 
Нахіліў Ён нябёсы й зыйшоў, і цемра была пад нагамі Ягонымі.

яны больш жаданыя за золата і нават за мноства золата чыстага, за мёд саладзейшыя і за кропелькі з сотаў;
 
Ён сеў на Хэрувіма й паляцеў ды на ветравых крыльлях насіўся.

і раб Твой вартуецца імі; у захаваньні іхнім вялікая дзяка.
 
Цемру зрабіў Ён заслонай Сабе; цёмнымі водамі, густымі хмарамі ахутаў Сябе, бы шатром.

Хто ўгледзіць пагрэшкі свае? Ад тайных маіх ачысьці мяне,
 
Ад зьзяньня прад Ім цераз хмары Ягоныя прарываліся град і вугальле вагністае.

і ад наўмысных утрымай раба Твайго, каб не завалодалі мною. Тады я буду беззаганны і чысты ад вялікай разбэшчанасьці.
 
Тады загрымеў на небе Госпад. Найвышэйшы падаў голас Свой — град і вугальле вагністае.

Хай будуць словы з вуснаў маіх і помыслы сэрца майго даспадобы Табе, Госпадзе, цьвярдыня мая і Збаўца мой!
 
Пусьціў стрэлы Сваё і раскінуў іх — множства маланак, ды ўскаламуціў іх.