Псалтыр 55 псалом
Псалтыр
Пераклад Васіля Сёмухі → Пераклад Л. Дзекуць-Малея
Кіроўцу хору. Пра галубіцу маўклівую ў пустках далёкіх. Залатая псальма Давіда, калі Філістымляне схапілі яго былі ў Гэце.
Кіраўніку хору: на струнных. Навука Давідава.
Зьлітуйся, Божа, зь мяне. Бо чалавек хоча мяне праглынуць; кожнага дня на мяне нападаючы, уціскае мяне.
Пачуй, о Божа, малітву маю і не хавайся ад маленьня майго!
Цэлы дзень ворагі віжуюць за мною заўзята, многа іх паўстае на мяне, Усявышні!
Зваж на мяне і выслухай мяне; я стогну ў тузе і ўздыхаю
Калі страх агартае мяне, я надзею кладу на Цябе.
ад крыку ворага, ад уціску бязбожнікаў, бо беззаконьне наводзяць на мяне і заўзята змагаюцца са мною.
У Богу я ўслаўлю слова Ягонае; на Бога надзею кладу, не баюся; што зробіць мне цела?
Сэрца трапеча ў-ва мне, і напаў на мяне жах сьмяротны;
Кожнага дня пераварочваюць словы мае; усе іхнія намыслы супраць мяне — на ліхое:
страх і дрыжаньне найшло на мяне, і жах зьнімае мяне.
зьбіраюцца, тояцца, сьлед мой высочваюць, каб улавіць душу маю.
Дык я сказаў: О, каб мне крыльле, як галубінае! Паляцеў-бы тады й супакоіўся!
Няўжо яны ўнікнуць адплаты за няпраўду сваю? У гневе адкінь, Божа, народы.
Так, паляцеў-бы далёка дый астаўся-б у пушчы. (Зэля)
Палічыў Ты туляньні мае; пакладзі мае сьлёзы ў сасуд прад Табою, — ці ня ў кнізе яны Тваёй?
Хутка-б схаваўся прад ветравым шалам, прад бурай!
Ворагі мае ўцякаюць назад, калі я клічу Цябе; з гэтага я і даведваюся, што Бог за мяне.
Зьніштож іх, Госпадзе, расшчапі языкі ім, бо бачу я гвалты й сваркі ў месьце.
У Богу я ўслаўлю слова Ягонае, у Госпадзе ўслаўлю слова Ягонае.
Дзень і ноч яны ходзяць па сьценах яго навакол, няшчасьце-ж ды гора ў сярэдзіне ў ім.
На Бога надзею кладу, не баюся; што зробіць мне чалавек?
Пагібель у ім, ды мана і здрада з рынку яго ня зыходзяць.
На мне, Божа, прысягі Табе; Табе аддам ахвяры хвалы,
Бо ня вораг мяне зьняважае, — гэта-б сьцярпеў я! — ня той, што мяне ненавідзіць, што прада мной надымаецца, — ад яго-б я схаваўся! —
бо Ты збавіў душу маю ад сьмерці, і ногі мае ад спатыканьня, каб хадзіў я прад абліччам Божым у сьвятле жывых.
— але ты, чалавеча, як я, прыяцелю мой і мне блізкі,