Псалтыр 151 псалом

Псалтыр
Пераклад Васіля Сёмухі → Пераклад Л. Дзекуць-Малея

 
 

Я быў найменшы сярод братоў маіх і наймалодшы ў доме ў бацькі майго; пасьвіў авечкі бацькі майго.
 

Рукі мае зрабілі арган, пальцы мае наладжвалі псалтыр.
 

І хто абвясьціў бы Госпаду майму? Сам Гасподзь, Сам пачуў мяне.
 

Ён паслаў вястуна Свайго, і забраў мяне ад авечак бацькі майго, і памазаў мяне алеем памазаньня Свайго.
 

Браты мае прыгожыя і вялікія; але Гасподзь не ўдабраволіўся выбраць зь іх.
 

Я выйшаў насустрач чужынцу, і ён пракляў мяне ідаламі сваімі.
 

Але я, вырваўшы меч у яго, адцяў яму галаву, і выбавіў сыноў Ізраілевых ад зьнявагі.