Псалтыр 88 псалом

Псалтыр
Пераклад Васіля Сёмухі → Пераклад Л. Дзекуць-Малея

 
 

Вучэньне Этана Эзрахіта.
 
Пёсьня. Псальм сыноў Карэявых. Кіраўніку хору: дзеля пяяньня. Навука Эмана Эзрахіта.

Пра ласкі Твае, Госпадзе, буду сьпяваць вечна, з роду ў род абвяшчаць праўду Тваю вуснамі маімі,
 
Госпадзе, Божа мой! Удзень я помачы клічу і ўначы крычу прад Табою!

бо кажу: будзе навек пакладзена ласка, на нябёсах уцьвердзіў Ты праўду Тваю, калі сказаў:
 
Няхай малітва мая ўзыйдзе прад аблічча Тваё; вуха Тваё прыхілі да маленьня майго:

«Я склаў запавет з выбранцам Маім, прысягаўся Давіду, рабу Майму:
 
бо перасычана мукамі душа мая, і жыцьцё маё блізка магілы.

навечна ўгрунтую семя тваё, і твой род уладжу навечна».
 
Залічылі мяне да тых, што ў магілу зьбіраюцца; я стаўся, як чалавек, што сілы ня мае.

І праславяць нябёсы дзівосныя дзеі Твае, Госпадзе, і праўду Тваю ў саборы сьвятых,
 
Паміж мёртвых кінены, быццам забітыя, што ляглі ў магіле, што Ты ўжо іх не ўспамінаеш, і далёка яны ад рукі Тваяе.

бо хто на нябёсах дараўнаецца з Богам? хто паміж сынамі Божымі спадобніцца Госпаду?
 
Ты кінуў мяне ў найглыбейшую яму, у цемру, ў бяздоньне.

Грозны Бог у вялікім гурце сьвятых, грозны Ён усім, хто Яго атачае.
 
Налягла на мяне ярасьць Твая, усімі хвалямі Тваімі прыгнёў Ты мяне. (Зэля)

Госпадзе, Божа сіл! хто моцны, як Ты, Госпадзе? І праўда Твая навокал Цябе.
 
Знаёмых маіх Ты аддаліў ад мяне, зрабіўшы мяне агідным для іх; вось, я ў нядолі і выйсьці ня здолею.

Ты валадарыш над лютасьцю мора; калі ўздымаюцца хвалі яго, Ты іх таймуеш.
 
Павысахла вока маё ад тугі; кожын дзень я крычу да Цябе, о Госпадзе, і рукі мае да Цябе выцягаю.

Ты скінуў Раава, як пабітага; моцнаю мышцай Тваёю расьсеяў ворагаў Тваіх.
 
Ці-ж зробіш Ты цуд над нябожчыкамі? Ці-ж ускрэснуць умёршыя ды хваліць Цябе будуць? (Зэля)

Твае — нябёсы і Твая — зямля; сусьвет, і што напаўняе яго, Ты заснаваў.
 
Ці ў магіле абвешчана будзе ласка Твая, а праўда Твая ў месцы тленьня?

Поўнач і поўдзень Ты стварыў; Фавор і Ярмон зь імя Твайго радуюцца.
 
Ці ў цемры пазнаюць цуды Тваі, праўду Тваю ў зямлі забыцьця?

Моцная мышца Твая, дужая рука, высокая правіца Твая!
 
Але я, Госпадзе, крычу да Цябе, і зраньня малітва мая сустракае Цябе.

Правасудзьдзе й істасьць — аснова трона Твайго; любасьць і праўда прад абліччам Тваім ходзяць.
 
Дзеля чаго адпіхаеш, о Госпадзе, душу маю, хаваеш аблічча Тваё ад мяне?

Дабрашчасны народ, які ведае трубны кліч! Яны ходзяць у сьвятле аблічча Твайго, Госпадзе;
 
Змалку я нешчасьлівы ды змораны; пераносячы страхі Твае, я зьнямогся.

а зь імя Твайго радуюцца кожны дзень, і праўдаю Тваёю хваляцца,
 
Нада мной праляцела ярасьць Твая, страхі Твае зьніштажаюць мяне:

бо Ты акраса сілы іхняе, і добраю воляй Тваёю ўзвышаецца рог наш.
 
акружаюць мяне, як вада, кожын дзень, абступаюць мяне грамадою.

Ад Госпада — шчыт наш, і ад Сьвятога Ізраілевага цар наш.
 
Ты аддаліў ад мяне прыяцеля і знаёмага: заступіла іх цемра.

Калісьці казаў Ты ва ўяве сьвятому Твайму і сказаў: «Я дапамог мужнаму, узьнёс абранца з народу.
 

Я здабыў Давіда, раба Майго, сьвятым алеем Маім памазаў яго.
 

Рука Мая будзе зь ім, і мышца Мая ўмацуе яго.
 

Вораг не пераможа яго, і сын беззаконьня ня ўцісьне яго.
 

Скрышу перад ім ворагаў ягоных, і паб’ю ненавісьнікаў ягоных,
 

і праўда Мая і ласка Мая зь ім, і Маім імем узвысіцца рог ягоны,
 

і пакладу на мора руку ягоную, і на рэкі — правіцу ягоную
 

Ён будзе клікаць мяне: Ты Бацька мой, Бог мой і цьвярдыня ратунку майго.
 

І Я зраблю яго першынцам, вышэйшым за цароў зямных,
 

навек захаваю яму ласку Маю, і запавет Мой зь ім будзе правільны.
 

І прадоўжу навечна семя ягонае, і ягоны трон — як дні неба.
 

Калі сыны ягоныя пакінуць закон Мой, і ня будуць хадзіць паводле наказаў Маіх;
 

калі парушаць пастановы Мае, і загадаў Маіх не захаваюць:
 

наведаю жазлом беззаконьне іхняе, і ўдарамі — няпраўду іхнюю;
 

а ласкі Маёй не пазбаўлю яго, і не зьмяню ісьціны Маёй.
 

Не парушу запавету Майго, і не памяняю таго, што выйшла з вуснаў Маіх,
 

Аднойчы прысягнуў сьвятасьцю Маёю: а ці зманю Давіду?
 

Семя ягонае будзе вечна, і трон ягоны, як сонца, прада Мною;
 

вечна будзе цьвёрды, як месяц, і сьведка праўдзівы на нябёсах».
 

Але Ты адкінуў і пагардзіў, угневаўся на памазанца Твайго;
 

занядбаў запавет з рабом Тваім, кінуў на зямлю вянок ягоны;
 

разбурыў усе агароджы ягоныя, абярнуў у руіны крэпасьці ягоныя.
 

Рабуюць яго ўсе, хто праходзіць дарогаю; пасьмешышчам стаўся ён суседзям сваім.
 

Ты ўзвысіў правіцу супраціўцаў ягоных, парадаваў усіх ворагаў ягоных.
 

Ты павярнуў назад лязо меча ягонага, і не ўмацаваў яго ў бітве;
 

адабраў у яго бляск, і трон ягоны скінуў долу;
 

скараціў дні маладосьці ягонай, і пакрыў яго сорамам».
 

Дакуль, Госпадзе, будзеш хавацца няспынна, будзе палаць лютасьць Твая, як вагонь?
 

Прыгадай, які век мой: на якую марноту стварыў Ты ўсіх сыноў чалавечых?
 

Хто зь людзей жыў — і ня бачыў сьмерці, выбавіў душу сваю ад рукі апраметнай?
 

Дзе ранейшыя міласьці Твае, Госпадзе? Ты прысягаў Давіду ісьцінай Тваёю.
 

Прыгадай, Госпадзе, паганьбеньне рабоў Тваіх, якое нашу я ў нетрах маіх ад усіх моцных народаў,
 

як бэсьцяць ворагі Твае, Госпадзе, як няславяць сьляды памазанца Твайго.
 

Дабраславёны Гасподзь навечна! Амін, амін!