Псалтыр 28 псалом

Псалтыр
Пераклад Л. Дзекуць-Малея → Пераклад Міхаіла Астапчыка

 
 

Псальм Давідавы.Да Цябе, Госпадзе, гукаю я. Скала мая, не маўчы па мой кліч, каб праз маўчаньне Тваё ня быў я падобны да тых, што зыходзяць у магілу.
 
Псалом Давіда. Зыход скініі. Прынясіце Богу, сыны Божыя, прынясіце Богу маладых ягнят, Прынясіце Богу славу і гонар.

Пачуй Ты маленьне маё галоснае, калі крычу да Цябе, калі рукі свае да сьвятыні Тваёй узьнімаю.
 
Прынясіце Богу славу імя Яго. Пакланіцеся Богу ў святым двары Яго.

Не загубі мяне разам з бязбожнікамі ды злачынцамі, што з бліжнімі ветліва гутараць, а ў душы ліхое маюць!
 
Голас Божы на водах, Узгрукоча Бог славы на вялікіх водах.

Дай ім паводле ўчынкаў іхніх і злачынства іх; паводле таго, што рабілі іх рукі, дай ім; адплаці ім за тое, што зрабілі яны.
 
Голас Божы дужы, Голас Божы шматпрыгожы.

Бо яны не зважаюць на ўчынкі Госпада і на творы рук Ягоных. Дык Ён зруйнуе іх і не адбудуе.
 
Голас Божы нішчыць кедры, Змятае Бог кедры Ліванонскія.

Няхай будзе Госпад пахвалены, бо пачуў маленьне маё галоснае!
 
І спапяліць іх як вала Ліванскага, А палюблёны Яго як дзіця адзінарожае.

Госпад — заслона мая і мой шчыт; на Яго спадзявалася сэрца маё, і Ён успамог мяне; і ўзрадавалася сэрца маё, і песьняй маёю дзякаваць буду Яму.
 
Голас Бога спыняе полымя вогнішча.

Госпад — апора народу Свайму; Ён — вал, што бароніць памазанца Ягонага.
 
Голас Бога патрасае пустэльню, Сатрасае Бог пустэльню Кадэш.

Спасі люд Твой і багаславі ўласнасьць Тваю; пасі яго й насі аж навекі!
 
Ад голасу Бога ацяляюцца лані і агаляюцца дубравы. І ў храме кожны ўзносіца слава Яму.