Псалтыр 129 псалом

Псалтыр
Пераклад Л. Дзекуць-Малея → Пераклад Міхаіла Астапчыка

 
 

Песьня ўзыходжаньня.Шмат уціскалі мяне з маладосьці маёй, — няхай скажа Ізраіль! —
 
Песня ўзыходжання. З глыбіні сэрца заклікаю да Цябе, Божа,

шмат уціскалі мяне з маладосьці маёй, ды мяне не асілілі.
 
Божа, пачуй голас мой. Няхай вушы Твае, Божа, Пачуюць голас малення майго.

На хрыбце на маім гаралі яны, даўгія барозны свае праганяючы,
 
Божа, Божа, калі бяззаконні ўзгадаеш, то хто ж выстаіць?

ды Госпад справядлівы: Ён рассек вяроўкі бязбожнікаў.
 
Бо ў Цябе ачышчэнне.

Няхай асаромлены будуць і адступяцца назад усе тыя, што ненавідзяць Сыон!
 
Імя дзеля Твайго, Божа, трымаюся Цябе, Трымаецца душа мая слова Твайго, і спадзяецца на Цябе.

І будуць яны, як трава на страсе, што перш засыхае, чым вырвуць яе,
 
Ад варты ранішняй да ночы, Ад варты ранішняй

якой жнёц не напоўніць жмені сваёй, а вязальнік снапоў — прыгоршчаў.
 
Да спадзяецца Ізраіль на Госпада.

І, міма праходзячы, ня скажа ніхто: Багаслаўленьне Гасподняе няхай будзе над вамі! Багаслаўляем вас імем Гасподнім!
 
Бо ў Бога міласэрнасць і збаўленне вялікае, І Ён збавіць Ізраіль ад усіх бяззаконняў яго.