Псалтыр 77 псалом

Псалтыр
Пераклад Л. Дзекуць-Малея → Пераклад Міхаіла Астапчыка

 
 

Кіраўніку хору: паводле Ядутуна. Псальм Асапавы.
 
Павучэнне Асафа. Слухай, народ, закон мой, Дахіліце вуха ваша да слоў вуснаў маіх.

Голас мой да Бога, і буду галасіці; голас мой да Бога, каб пачуў мяне.
 
Раскрыю для прыпавесці вусны мае, Вымаўлю прароцтвы ад спрадвеку.

У дзень тугі маёй шукаю я Госпада; уначы рука мая працягнулася і ня спускаецца; душа не дала пацешыць сябе.
 
Што чулі мы і даведаліся, Што бацькі нашы паведалі нам.

Бога ўспамінаю і стогну; разважаю, а душа ўстрывожана. (Зэля)
 
І не пазабылася гэта ў дзяцей у родзе іхнім, Што ўзвяшчаюць славу Божую, і моц Яго, і дзівы Яго, якія сатварыў.

Ты не даеш мне заплюшчыць павекі мае; трывога прыйшла на мяне, і не магу гаварыць.
 
І засведчыў Ён Якаву, і закон паклаў Ізраілю, І запаведаў яго бацькам нашым, і запаведаў перадаць яго сынам сваім.

Разважаю аб днях даўных, аб гадох вякоў мінулых.
 
Да ўзведае род іхні, Сыны народжаныя вырастуць і паведаюць сваім сынам.

Уначы ўспамінаю песьні мае, разважаю ў сэрцы маім, і дух мой дапытываецца:
 
Да пакладуць на Бога ўсё спадзяванне свае, І не забудуцца пра справы Божыя, і запавет Ягоны шукаць пачнуць.

Няўжо-ж адцураўся Госпад навекі і ня будзе больш спагадаць?
 
Да не зробяцца, як бацькі іх, родам упёртым і мяцежным, Родам, што не выправіў сэрца свайго, і што не быў верным з Богам ў дусе сваім.

Няўжо-ж назаўсёды канец ласцы Ягонай, і вернасьць з роду ды ў род прыпынілася?
 
Сыны Яфрэма, што былі лучнікамі узброеннымі, Але збеглі з бітвы,

Няўжо-ж Бог забыў міласэрнасьць Сваю і ў гневе Сваім літасьць Сваю?
 
Не захавалі запаветаў Божых І ў законе Ягоным не сталі хадзіць.

І сказаў я: Гэта-ж мука мая, што правіца Ўсявышняга зьмянілася.
 
І пазабылі пра дабрадзеянні Ягоныя І пра цуды Яго, што зрабіў ім.

Успамяну я дзеяньні Госпада; але, успамінаці буду дзіўныя дзеяньні Твае спрад вякоў.
 
І цуды для прабацькоў іхніх, Што сатварыў у Егіпце на палі Танеас.

Буду разважаці аб усіх учынках Тваіх і аб вялікіх дзеяньнях Тваіх апавядаціму.
 
Развёў воды марскія і правёў іх, Быццам у мех сабраў воды.

У сьвятасьці, Божа, Твой шлях; хто-ж гэткі вялікі, як наш Госпад Бог?
 
І кіраваў іх хмарай у дзень, І кіраваў іх у ноч святлом полымя.

Ты Бог, што цуды робіць. Ты выявіў магутнасьць Тваю пасярод народаў.
 
Вывеў ваду з каменя ў пустэльні І напаі іх як з калодзежа глыбокага.

Рукой Тваёй Ты народ Твой вызваліў, сыноў Якуба й Язэпа. (Зэля)
 
І звёў ваду з камяня, І ракою пацякла вада.

Убачыўшы Цябе, о Божа, убачыўшы Цябе, воды задрыжэлі, і глыбіні бяздонныя зварухнуліся.
 
А яны за гэта пачалі грашыць Яму, Засмуцілі Вышняга ў пустэльні бязводнай.

Патокамі воднымі люнулі хмары густыя; грымелі аблокі, і лёталі стрэлы Твае.
 
І спакушалі Бога ў сэрцах сваіх, Каб даў ім ежу, якая па сэрцу іх.

У віхры голас грымоту Твайго разнасіўся; маланкі ўвесь сьвет асьвятлялі; зямля дрыжэла й гудзела.
 
І паклёп на Бога ўзвялі і казалі: «Хіба можа Бог зрабіць ежу ў пустэльні?

Праз мора йшоў шлях Твой, і праз воды вялікія сьцежка Твая, і сьлядоў Тваіх нельга пазнаці.
 
Адчыніў камень у пустэльні і пацякла вада плынямі воднымі, Але ж хіба можа хлеб даць ці прыгатаваць ежу для народа Свайго?»

Ты вёў Твой народ, як авечкі, рукой Маісея й Аарона.
 
Таму пачуў гэта Бог з пагардаю, І полымя ўзнялося ў Якаве, і гнеў зышоў на Ізраіль.