Псалтыр 35 псалом
Псалтыр
Пераклад Л. Дзекуць-Малея → Пераклад Міхаіла Астапчыка
Псальм Давідавы.Змагайся, Госпадзе, з тымі, што йдуць супраць мяне; перамажы тых, што боруцца са мною.
Кіроўцу хору. Раба Божага Давіда.
Вазьмі шчыт і зброю ды ўстань на падмогу мне.
Мовіць ў сабе найбяззаконнік грэх, Бо няма страха Божыя перад вачыма яго.
Дастань меч і загарадзі дарогу тым, што гоняцца за мною. Скажы душы маёй: Я — збаўленьне тваё.
Бо падманвае сябе самаго, Не знойдзе грэх свой каб ўзнянавідзіць яго.
Асаромяцца ўсе, што шукаюць душу маю; адступяцца й расчаруюцца тыя, што надумалі ліхое супраць мяне.
Словы вуснаў яго — бяззаконне і крыўда, Не жадае дабро рабіць.
І будуць яны, як палова пад ветрам, калі Ангел Гасподні пражане іх.
Грэх задумляе на ложку сваім, Ня ліхі шлях становіцца, на загану не абураецца.
Няхай дарога іх будзе цёмная і сьлізкая, калі Ангел Гасподні гнацца за імі будзе.
Божа, на Небе міласэрнасць Твая І праўда Твая вышэй за хмары.
Бо бяз прычыны наставілі яны мне ўкрадкам сець сваю, бяз прычыны выкапалі мне яму.
Праўда Твая, як горы Божыя, лёсы Твае — бездань вялікая, Людзей і скатоў, Божа, ратуеш.
Няхай зьнячэўку пагоня нападзе на яго, няхай самога зловіць сець, што ён мне ўкрадкам наставіў: на пагібель уваліцца ён;
Як памножыў міласэрнасць Сваю, Божа! Сыны чалавечыя пад крыламі Тваімі прытуляцца.
А мая душа будзе ў Госпадзе весяліцца, будзе радавацца з помачы Яго.
Панасычаюцца ад тука хаты Тваёй, І струменямі асалоды Тваёй напоіш іх.
Скажуць усе косткі мае: Госпадзе, хто падобны да Цябе, Які ратуеш слабога ад дужога, беднага й убогага ад абдзіралы?
Бо ў Цябе крыніца жыцця, У святле Тваім убачым святло.
Выступаюць супраць мяне сьведкі фальшывыя: чаго ня ведаю, аб тым выпытваюць мяне;
Павяліч да ведаючых Цябе міласэрнасць Тваю, І праўду Тваю — да правых сэрцам.
плацяць мне злом за дабро; асірацела душа мая.
Да не падыдзе да мяне нага гардзеі, І рука бязбожная да не ўцягне мяне.
А я-ж падчас іх хваробы апранаўся ў шаты жалобныя, пастом марыў сябе, і малітва мая варачалася да сэрца майго.
Там пападалі ўсе робячыя ліха, Адгорнутыя і паўстаць нямоглыя.
Быццам то быў друг мне, брат мне, хадзіў я сумны, апусьціўшы галаву, як той, што плача па матцы.
Калі-ж я спаткнуўся, яны ўсьцешыліся ды грамадой сабраліся супраць мяне. Зграмаджаюцца супраць мяне чужыя, каго я ня ведаю, і зьняважаюць мяне бязупынна;
разам з крывадушнымі насьмешнікамі, скрыгочуць яны нада мною зубамі.
О, Госпадзе, як доўга будзеш углядацца? Адвядзі ад рыканьня іх душу маю, адзінокую маю — ад львят маладых!
Славіць Цябе буду ў зграмаджэньні вялікім; сярод чысьленага народу хваліць Цябе буду,
каб не пацяшаліся нада мною тыя, што бяз віны маёй сталіся ворагамі мне; каб ня міргалі вачмі між сабою тыя, што бяз прычыны ненавідзяць мяне.
Бо не аб супакоі гавораць яны, але проці ціхіх зямлі снуюць здрадлівыя думкі.
Шырака разявіўшы ляпы свае супраць мяне, яны крычэлі: Добра! Добра! Бачыла нашае вока!
Ты бачыў гэта, Госпадзе! Дык не маўчы! Госпадзе, ня цурайся мяне!
Збудзіся! Але, збудзіся на суд, Госпадзе Божа мой, каб вясьці маю справу!
Судзі мяне паводле справядлівасьці Тваёй, Госпадзе Божа мой, каб ня былі яны нада мной пераможцамі,
каб не казалі ў сэрцы сваім: Добра! Мы гэтак хацелі! Няхай не гавораць: Гэта мы загубілі яго!
Няхай асаромлены будуць, няхай расчаруюцца ўсе, што радуюцца з няшчасьця майго; няхай ганьбай і сорамам тыя акрыюцца, што нада мной вывышшаюцца.
Хай весяляцца й радуюцца тыя, што для мяне справядлівасьці хочуць ды няўстанна гавораць: Вялік Госпад, Які для раба Свайго жадае спакою!
І будзе язык мой хваліць справядлівасьць Тваю і славу Тваю кожын дзень.