Псалтыр 35 верш » Псалтыр 35:13 — параўнанне перакладаў.

Псалтыр 35 верш 13

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Псалтыр 35:13 / Пс 35:13

Filter: all
Там упалі беззаконьнікі, скінутыя, і ня могуць устаць.

А я падчас нядужасьці іхняй апранаўся ў зрэбніцу, пастом прыгнятаў душу маю, і малітва мая вярталася ў грудзі мае.

Я ж, калі яны слабелі, апранаўся ў зрэбніцу, праз пост рабіў душу маю пакорлівай, і малітва мая ва ўлонні маім перамянялася.

А я ў часе хваробы іхнае адзяваўся ў зрэбніну, высіляў постам душу сваю, і малітва мая зварачалася на ўлоньне мае;

А я-ж падчас іх хваробы апранаўся ў шаты жалобныя, пастом марыў сябе, і малітва мая варачалася да сэрца майго.

А я — як яны хварэлі, вопраткой маёй было жалобнае адзеньне. Я марыў пастом душу маю, а малітва сэрца майго вярталася назад.

Вось упалі ўсе, што чынілі беззаконьне: іх выкінулі, і яны ня змогуць устаць.

А я падчас іхняе хваробы апрануўся ў жалобу і марыў сябе пастом, а малітва мая трывала ўнутры.

Там пападалі ўсе робячыя ліха, Адгорнутыя і паўстаць нямоглыя.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter