Псалтыр 1 псалом

Псалтыр
Пераклад Л. Дзекуць-Малея → Пераклад Міхаіла Астапчыка

 
 

Шчасьлівы чалавек, што ня ходзе на раду бязбожных, ня ўзыходзіць на шлях грэшнікаў і паміж насьмешнікаў не засядае,
 
Псалом Давіда. Шчаслівы чалавек, што не ідзе да рады бязбожных, І на шлях грэшных не ўстае, і на сядзібе губіцеляў не сядзіць.

але любасьць знаходзе ў Законе Госпада і аб Законе Ягоным разважае ўдзень і ўначы.
 
Але ў законе Божым ягоная воля, І ў законе Божым павучаецца дзень і ноч.

Той ёсьць быццам пасаджанае ля патоку воднага дзерава, што плод дае ў сваім часе, а лісьце яго ня вяне, і ўсё, што ён робіць, удаецца яму.
 
І будзе ён як дрэва, пасаджанае пры водных крыніцах, што плады дае ў час свой, І ліст яго не ападзе, і ўсё, што ні сатворыць — спаспее.

Ня гэтак бязбожныя: яны да паловы падобны, што вецер разносе.
 
Не так бязбожныя, не. Але яны як попел, што ўзмятае вецер ад твару зямнога.

Дык ня ўстояць бязбожныя на судзе, ані грэшнікі ў зграмаджэньні справядлівых,
 
Таму не ўзнімуцца бязбожныя на судзе, І грэшныя — у царкве правядных.

бо Госпад ведае шлях пабожных, але дарога бязбожнікаў счэзьне.
 
Бо ведае Бог шлях правядных, А шлях бязбожных загіне.