Псалтыр 98 псалом

Псалтыр
Пераклад Л. Дзекуць-Малея → Пераклад Міхаіла Астапчыка

 
 

Псальм.Сьпявайце Госпаду песьню новую, бо Ён цуды ўчыніў! Правіца Яго і сьвятое плячо Яго здабылі Яму перамогу.
 
Псалом Давіда. Бог уцарыўся, да трапечуць людзі, Да пахіснецца зямля перад Сядаючым на Херувімах.

Госпад спасеньне Сваё аб’явіў, прад вачыма народаў адкрыў праўду Сваю.
 
Вялікі Бог у Сіёне І вялікі над усімі чалавекамі.

Прыпомніў Ён ласку Сваю і вернасьць для дому Ізраіля; усе ўзьмежкі зямлі збаўленьне Бога нашага ўгледзілі.
 
Да славяць вялікае імя Твае. Бо святое і грознае яно.

Сьпявайце Госпаду, усенька зямля! радуйцеся і ў песьні хвалеце!
 
І гонар царскі праўду любіць, Ты прыгатаваў суд і справядлівасць, Праўду ў Якаве сатварыў Ты.

Выслаўляйце Госпада на гусьлях, на гусьлях і галосным пяяньнем!
 
Узнясіце Ўладара Бога нашага, І пакланіцеся падножжу нагі Яго, бо святое.

На трубах і гукам рагоў спраўляйце ўрачыстасьць прад Царом Госпадам!
 
Майсей і Аарон — святары Ягоныя, і Самуіл з заклікаючымі імя Ягонае, Што клічуць Бога, і Ён чуе Іх.

Няхай мора гудзе і ўсё, што яго напаўняе, сусьвет і што ў ім жыве!
 
Са слупа хмарнага прамаўляў да іх, І захавалі адчыненні Яго і запаветы Яго, што даў ім.

Няхай ляскаюць далонямі рэкі, і горы ўсе радуюцца
 
Божа, Божа наш, Ты пачуў іх, Божа, Ты міласэрны быў да іх і аддаў па справам іх.

перад абліччам Госпада, бо йдзе Ён судзіці зямлю. Сусьвет Ён будзе судзіць справядліва і народы па праўдзе.
 
Узнясіце Бога нашага і пакланіцеся святой гары Яго, Бо Святы Ўладар Бог наш.