Псалтыр 98 верш » Псалтыр 98:1 — параўнанне перакладаў.

Псалтыр 98 верш 1

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Псалтыр 98:1 / Пс 98:1

Filter: all
Псальма Давідава. Валадарыць Гасподзь: хай дрыжаць народы! Ён сядзіць на херувімах: хай трасецца зямля!

Псальм. Сьпявайце ГОСПАДУ новы сьпеў, бо Ён цуды ўчыніў! Правіца Ягоная і рамяно сьвятасьці Ягонай здабылі перамогу Яму.

Псальм. Спявайце Госпаду новую песню, бо ўчыніў Ён цуды. Паратунак у правіцы Яго і ў руцэ святой Яго.

Псальма. Пейце СПАДАРУ новую песьню, бо чудосы ўчыніў Ён. Памагла Яму правіца Ягоная й сьвятое плячо Ягонае.

Псальм.Сьпявайце Госпаду песьню новую, бо Ён цуды ўчыніў! Правіца Яго і сьвятое плячо Яго здабылі Яму перамогу.

Псальм. Сьпявайце Ягове песьню новую, бо Ён учыніў Цуды. Правіца Ягоная і Сьвятое Плячо Ягонае прынесьлі Яму перамогу.

Псалом Давіда. Госпад пануе: хай злуюцца народы! Ён сядзіць на хэрувімах: хай ускалыхнецца зямля!

Псальм. Сьпявайце Госпаду песьню новую, бо Ён учыніў цуды! Перамогу здабыла Яму ягоная правіца і сьвятое плячо яго.

Псалом Давіда. Бог уцарыўся, да трапечуць людзі, Да пахіснецца зямля перад Сядаючым на Херувімах.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter