Псалтыр 98 верш » Псалтыр 98:3 — параўнанне перакладаў.

Псалтыр 98 верш 3

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Псалтыр 98:3 / Пс 98:3

Filter: all
Хай славіць вялікае і грознае імя Тваё: сьвятое яно!

Узгадаў пра міласэрнасьць Сваю і вернасьць Сваю для дому Ізраіля. Усе канцы зямлі ўбачылі збаўленьне Бога нашага.

Успомніў Ён пра міласэрнасць Сваю і пра праўду Сваю для дома Ізраэля. Убачаць усе канцы свету збаўленне Бога нашага.

Успомнеў Ён ласку Сваю а вернасьць Сваю да дому Ізраелявага. Абачылі ўсі канцы зямлі спасеньне Бога нашага.

Прыпомніў Ён ласку Сваю і вернасьць для дому Ізраіля; усе ўзьмежкі зямлі збаўленьне Бога нашага ўгледзілі.

Ён успомніў пра Міласэрнасьць Сваю і Вернасьць Сваю дому Ізраэляваму. Усе канцы зямлі ўбачылі Выратаваньне Бога нашага.

Хай дзякуюць імю Твайму вялікаму, бо яно страшнае і сьвятое.

Успомніў на любоў сваю і вернасьць для дому Ізраіля. Усе узьмежкі зямлі убачылі збаўленьне Бога нашага.

Да славяць вялікае імя Твае. Бо святое і грознае яно.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter