Псалтыр 35 верш » Псалтыр 35:7 — параўнанне перакладаў.

Псалтыр 35 верш 7

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Псалтыр 35:7 / Пс 35:7

Filter: all
Праўда Твая — як горы Божыя, і суды Твае — бездань вялікая! Людзей і быдла захоўваеш Ты, Госпадзе!

Бо яны без прычыны таемна [наставілі] на мяне ў яме сетку сваю, без прычыны выкапалі яму для душы маёй.

Без прычыны бо нацягнулі яны на мяне сетку сваю, без прычыны выкапалі воўчую яму супраць душы маёй.

Бо яны бязь віны прыкрылі імне яму сецьцю сваёй, бязь віны падкапаліся пад душу маю.

Бо бяз прычыны наставілі яны мне ўкрадкам сець сваю, бяз прычыны выкапалі мне яму.

бо бяз прычыны яны ўкрадкам схавалі супраць мяне сетку сваю, і бяз прычыны выкапалі яму на душу́ маю.

Справядлівасьць Твая — як горы Божыя; суды Твае — бездань вялікая; Ты, Госпадзе, выратуеш людзей і жывёлу.

Бяз прычыны яны наставілі на мяне сваю сетку і капаюць для мяне яму.

Праўда Твая, як горы Божыя, лёсы Твае — бездань вялікая, Людзей і скатоў, Божа, ратуеш.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter