Псалтыр 129 псалом

Псалтыр
Пераклад Л. Дзекуць-Малея → Пераклад Антонія Бокуна

 
 

Песьня ўзыходжаньня.Шмат уціскалі мяне з маладосьці маёй, — няхай скажа Ізраіль! —
 
Сьпеў узыходжаньня. Шмат уціскалі мяне з маладосьці маёй, — няхай скажа Ізраіль, —

шмат уціскалі мяне з маладосьці маёй, ды мяне не асілілі.
 
шмат уціскалі мяне з маладосьці маёй, але мяне не перамаглі.

На хрыбце на маім гаралі яны, даўгія барозны свае праганяючы,
 
На хрыбце маім аралі аратыя, праганяючы доўгія барозны свае.

ды Госпад справядлівы: Ён рассек вяроўкі бязбожнікаў.
 
ГОСПАД праведны, Ён расьсек вяроўкі бязбожнікаў.

Няхай асаромлены будуць і адступяцца назад усе тыя, што ненавідзяць Сыон!
 
Няхай будуць асаромленыя і адступяцца назад усе, што ненавідзяць Сыён!

І будуць яны, як трава на страсе, што перш засыхае, чым вырвуць яе,
 
Няхай будуць яны, як трава на даху, якая раней, чым вырвуць яе, засыхае,

якой жнёц не напоўніць жмені сваёй, а вязальнік снапоў — прыгоршчаў.
 
і жнец не напоўніць ёю рукі сваёй, і вязальнік снапоў — жменяў сваіх.

І, міма праходзячы, ня скажа ніхто: Багаслаўленьне Гасподняе няхай будзе над вамі! Багаслаўляем вас імем Гасподнім!
 
І ня скажа той, што міма праходзіць: «Дабраслаўленьне ГОСПАДА няхай будзе над вамі! Дабраслаўляем вас імем ГОСПАДА!»