Псалтыр 70 псалом
Псалтыр
Пераклад Л. Дзекуць-Малея → Пераклад Антонія Бокуна
Кіраўніку хору: псальм Давідавы на ўспамін.
Кіраўніку хору. Давіда. Напамін.
Рач, о Божа, збавіць мяне! Пасьпяшы на ўспамогу мне, Госпадзе!
Божа, ратуй мяне! ГОСПАДЗЕ, пасьпяшайся на ўспамогу мне!
Няхай асаромяцца й расчарованы будуць усе, што шукаюць душы маяё! Наўцёкі зьвярні й асаром усіх, што мне ліха жадаюць!
Няхай асаромяцца і зганьбяцца тыя, што шукаюць душы маёй! Няхай адступяцца і будуць у сораме тыя, якім даспадобы гора маё!
Хай павернуць наўцекі за зьнявагі ўсе тыя, што гукаюць Ха! Ха! на мяне.
Няхай павернуць наўцёкі ў сораме сваім тыя, якія кажуць [мне]: «Ага! Ага!»
Няхай весяляцца й узрадуюцца ў Табе ўсе, што шукаюць Цябе; няхай няўстанна клічуць: Вялік Бог! тыя, што прагнуць спасеньня Твайго.
Няхай радуюцца і весяляцца ў Табе ўсе, хто шукае Цябе. Няхай кажуць заўсёды тыя, што любяць выратаваньне Тваё: «Будзь узьвялічаны, Божа!»
Я-ж нешчасьлівы й убогі; дык сьпяшы да мяне, о Божа! Ты мне ўспамога і мой Збавіцель; Госпадзе, не запярэч!
А я бедны і прыгнечаны, дык пасьпяшайся да мяне, Божа! Ты — успамога мая і ратунак мой. ГОСПАДЗЕ, не затрымлівайся!