Псалтыр 136 псалом

Псалтыр
Пераклад Л. Дзекуць-Малея → Пераклад Антонія Бокуна

 
 

Слаўце Госпада, бо Ён добры, бо навекі ласка Яго!
 
Слаўце ГОСПАДА, бо Ён добры, бо на вякі міласэрнасьць Яго!

Слаўце Бога багоў, бо навекі ласка Яго!
 
Слаўце Бога багоў, бо на вякі міласэрнасьць Яго!

Слаўце Гаспадара над гаспадарамі, бо навекі ласка Яго!
 
Слаўце Пана паноў, бо на вякі міласэрнасьць Яго!

Яго, што адзін робіць цуды, бо навекі ласка Яго:
 
Таго, Які Сам робіць цуды вялікія, бо на вякі міласэрнасьць Яго:

што неба стварыў прамудра, бо навекі ласка Яго;
 
Таго, Які неба ўчыніў з разуменьнем, бо на вякі міласэрнасьць Яго;

што зямлю разгарнуў на водах, бо навекі ласка Яго;
 
Таго, Які зямлю расьцягнуў па-над водамі, бо на вякі міласэрнасьць Яго;

шго стварыў вялікія сьветачы, бо навекі ласка Яго;
 
Таго, Які ўчыніў сьвяцілы вялікія, бо на вякі міласэрнасьць Яго;

сонца, што над днём гаспадаруе, бо навекі ласка Яго;
 
сонца, каб кіравала днём, бо на вякі міласэрнасьць Яго;

месяц ды зоры, каб над ночай гаспадаравалі, бо навекі ласка Яго;
 
месяц і зоркі, каб кіравалі ноччу, бо на вякі міласэрнасьць Яго;

што Эгіпт пакараў у першакох ягоных, бо навекі ласка Яго;
 
Таго, Які пабіў Эгіпет у першародных ягоных, бо на вякі міласэрнасьць Яго;

вывеў Ізраіля спасярод яго, бо навекі ласка Яго;
 
і вывеў Ізраіля спасярод яго, бо на вякі міласэрнасьць Яго;

крэпкай рукою і рамем узьнятым, бо навекі ласка Яго;
 
рукою дужаю і рамяном узьнятым, бо на вякі міласэрнасьць Яго;

што мора Чырвонае расьсек, бо навекі ласка Яго;
 
Таго, Які Мора Чырвонае расьсек, бо на вякі міласэрнасьць Яго;

і правёў Ізраіля пасярод яго, бо навекі ласка Яго;
 
і правёў Ізраіля пасярод яго, бо на вякі міласэрнасьць Яго;

і фараона ды войска яго ў мора Чырвонае кінуў, бо навекі ласка Яго;
 
і кінуў фараона і войска ягонае ў Мора Чырвонае, бо на вякі міласэрнасьць Яго;

што народ Свой правёў праз пустыню, бо навекі ласка Яго;
 
Таго, Які вёў народ Свой праз пустыню, бо на вякі міласэрнасьць Яго;

што цароў вялікіх пабіў, бо навекі ласка Яго;
 
Таго, Які пабіў валадароў вялікіх, бо на вякі міласэрнасьць Яго;

і скінуў цароў магутных, бо навекі ласка Яго;
 
і забіў валадароў слаўных, бо на вякі міласэрнасьць Яго;

Сыгона, цара Аморэйскага, бо навекі ласка Яго;
 
Сыгона, валадара Амарэйскага, бо на вякі міласэрнасьць Яго;

ды Ога, цара Базанскага, бо навекі ласка Яго;
 
і Ога, валадара Башану, бо на вякі міласэрнасьць Яго;

і аддаў зямлю іх у спадчыну, бо навекі ласка Яго;
 
і аддаў зямлю іхнюю ў спадчыну, бо на вякі міласэрнасьць Яго;

у спадчыну Ізраілю, рабу Сванму, бо навекі ласка Яго;
 
у спадчыну Ізраілю, слузе Свайму, бо на вякі міласэрнасьць Яго;

у паніжэньні нашым успомніў аб нас, бо навекі ласка Яго;
 
Таго, Які ў паніжэньні нашым успомніў пра нас, бо на вякі міласэрнасьць Яго;

і выратаваў нас ад ворагаў нашых, бо навекі ласка Яго;
 
і выратаваў нас ад прыгнятальнікаў нашых, бо на вякі міласэрнасьць Яго;

што дае пажыву кожнаму дыханьню, бо навекі ласка Яго.
 
Таго, Які дае хлеб усякаму целу, бо на вякі міласэрнасьць Яго.

Слаўце Бога нябёсаў, бо навекі ласка Яго!
 
Слаўце Бога нябёсаў, бо на вякі міласэрнасьць Яго!