Псалтыр 64 псалом

Псалтыр
Пераклад Л. Дзекуць-Малея → Пераклад Антонія Бокуна

 
 

Кіраўніку хору: псальм Давідавы.
 
Кіраўніку хору. Псальм Давіда.

Пачуй, о Божа, мой голас у модлах маіх! Ад страху ворага жыцьцё Ты маё захавай!
 
Пачуй, Божа, голас мой у смутку маім! Ад страху [перад] ворагам захавай жыцьцё маё!

Схавай Ты мяне ад натоўпу злачынцаў, ад банды беззаконьнікаў,
 
Схавай мяне ад таемных [намераў] злачынцаў, ад грамады тых, што чыняць нягоднае,

што язык свой, як меч, навастрылі, свае стрэлы — калючыя словы — паклалі на лук,
 
якія навастрылі як меч язык свой, нацягнулі [лук са] стрэламі сваімі — горкімі словамі,

каб украдкам страляць у бязьвіннага: зьнячэўку страляюць яны ў яго й не баяцца.
 
каб страляць з засады ў беззаганнага; зьнянацку страляюць яны ў яго і не баяцца.

Ад замыслу ліхога яны не адступяцца; і змаўляюцца тайна сеці наставіці; яны думаюць: хто будзе бачыць?
 
Яны ўмацоўваюць сябе ў справах ліхіх; змаўляюцца пастку [наставіць] таемна; яны кажуць: «Хто гэта ўбачыць?»

Злачынствы надумваюць: Гатовы мы! Замах прыдуманы! Нутро-ж кожнага й сэрца яго — непрагледны.
 
Яны шукаюць беззаконьня, мы гінем праз задумы беззаконныя! Бо нутро чалавека і сэрца — глыбокія [воды].

А тады іх Бог паражае: стралою зьнячэўку паранены яны,
 
І стрэліць Бог у іх стралою, зьнянацку атрымалі яны ўдар,

языком сваім самі павытнуць сябе. І дрыжаць усе, хто на іх пазірае.
 
і яны спатыкнуліся праз язык свой; і ўцякаюць усе, хто іх убачыў.

І людзі ўбаяцца. раскажуць пра Божыя дзеі і сьцемяць, што гэта Ягоная справа.
 
І будуць баяцца ўсе людзі, і будуць апавядаць пра справы Божыя, і будуць разважаць пра тое, што Ён учыніў.

Пабожны усьцешыцца ў Госпадзе і будзе шукаці прыпынку ў Яго, і шчырыя сэрцам усе будуць хваліцца.
 
Узрадуецца праведнік у ГОСПАДЗЕ і будзе мець надзею ў Ім, і будуць хваліць Яго ўсе шчырыя сэрцам.