Псалтыр 23 псалом

Псалтыр
Пераклад Л. Дзекуць-Малея → Пераклад Антонія Бокуна

 
 

Псальм Давідавы. (На першы дзень у тыдні.)Госпад ёсьць Пастыр мой, ні ў чым мець ня буду нястачы!
 
Псальм Давіда. ГОСПАД ёсьць Пастыр мой, ні ў чым ня буду мець нястачы!

На пасьвішчах зялёных Ён пасьвіць мяне й да водаў сьвежых водзіць мяне.
 
На пашах зялёных Ён пасьвіць мяне, да водаў спакойных накіроўвае мяне.

ён узмацняе душу маю, на сьцежкі праўды вядзе мяне дзеля іменьня Свайго.
 
Ён аднаўляе душу маю, на сьцежкі праведнасьці вядзе мяне дзеля імя Свайго.

Дык навет праходзячы далінаю ценю сьмяротнага ня буду баяцца напасьці, бо Ты-ж са мною: Твая паліца й падпора Твая — яны мяне пацяшаюць.
 
Нават калі буду ісьці далінаю ценю сьмерці, ня буду баяцца ліха, бо Ты — са мною, кій Твой і падпора Твая, яны пацяшаюць мяне.

Ты прада мной застаўляеш стол перад абліччам уціскаючых мяне; галаву маю Ты памазаў алівай і чару маю даверху наліў.
 
Ты накрываеш перад абліччам маім стол насуперак тым, якія ўціскаюць мяне; галаву маю Ты памазаў алеем, і келіх мой да верху наліты.

Шчасьце й ласка Твая будуць са мною ўсе дні жыцьця майго; і ў доме Гасподнім астануся навекі.
 
Толькі добрасьць і міласэрнасьць Твая будуць ісьці са мною ўсе дні жыцьця майго; і ў Доме ГОСПАДА буду жыць доўгія дні.