Псалтыр 124 псалом

Псалтыр
Пераклад Л. Дзекуць-Малея → Пераклад Антонія Бокуна

 
 

Песьня ўзыходжаньня. Давідавая,Калі-б ня было з намі Госпада, — скажы, о Ізраіль! —
 
Сьпеў узыходжаньня. Давіда. Калі б не было з намі ГОСПАДА, — скажы, прашу, Ізраіль, —

калі-б ня было з намі Госпада, як людзі супраць нас паўставалі,
 
калі б не было з намі ГОСПАДА, калі паўстаў супраць нас чалавек,

дык яны-б нас жывымі тады праглынулі, як іх гнеў распаліўся на нас.
 
тады яны б нас жывымі праглынулі, калі гнеў іхні распаліўся на нас,

Тады-б воды нас затапілі, паток нас заліў-бы,
 
тады б воды нас затапілі, струмень заліў бы душы нашыя,

тады-б пранясьліся над намі воды бурлівыя.
 
тады б воды бурлівыя залілі б душы нашыя.

Багаслаўлены Госпад, што нас не аддаў іх зубам, як здабычу.
 
Дабраслаўлёны ГОСПАД, Які не аддаў нас зубам іхнім, як здабычу.

Душа наша ўцякла, быццам птушка з сіла паляўнічага: сець парвана, і вось мы на волі!
 
Душа наша ўцякла, быццам птушка з сіла птушкалова; сіло парванае, і мы ўцяклі!

Наша ўспамога — у імені Госпада, Які неба стварыў і зямлю.
 
Дапамога нашая — у імені ГОСПАДА, Які стварыў неба і зямлю.