Біблія » Пераклады » Пераклад Яна Станкевіча

1 да Салунян 3 Першы да Салунян 3 разьдзел

1 Затым, ня могучы трываць балей, мы ўважалі, што будзе добра застацца ўв Атэнах адным,
2 І паслалі Цімоха, брата нашага а супрацаўня Божага ў Евангелі Хрыстовай, умацаваць вас і навучыць веры вашае,
3 Каб ніхто не захістаўся ў ватугах гэтых; бо вы самы ведаеце, што мы прызначаныя да гэтага.
4 Бо і ўперад, як мы былі ў вас, мы казалі вам, што будзем мець атугу, як і сталася, і вы ведаеце.
5 Затым, як я ня мог трываць балей, паслаў даведацца празь веру вашу, каб вас які спакусіцель не спакусіў, і ня стала дарэмнай праца наша.
6 Цяпер жа Цімох прышоў да нас ад вас і прынёс нам добрую ведамку празь веру а міласьць вашу, і што вы заўсёды добра ўспамінаеце праз нас, вельмі зычачы бачыць нас, як і мы вас —
7 Дык, у вусёй галіце а атузе нашай, мы ўсьцешыліся з вас, браты, дзеля веры вашае;
8 Бо цяпер мы жывы, калі вы стаіце ў Спадару.
9 Што за падзяку мы можам уздаць Спадару за вас, за ўсю радасьць, каторай мы цешымся з вас перад Богам нашым,
10 Ноч і дзень горача молячы, каб бачыць аблічна вас і паправіць, чаго не стаець веры вашай?
11 Сам жа Бог а Ацец наш а Спадар наш Ісус Хрыстос няхай ськіруе дарогу нашу да вас.
12 А вас хай Спадар напоўне, ды ў збытку, міласьцяй аднаго да аднаго і да ўсіх, як і нас да вас,
13 Каб утрываліць сэрцы вашыя беззаганнымі ў сьвятасьці перад Богам а Айцом нашым у часе прыходу Спадара нашага Ісуса з усімі сьвятымі Ягонымі.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Першы ліст сьвятога Паўлы апостала да Салунян, 3 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.