Біблія » Пераклады » Пераклад праваслаўнай царквы

1 да Фесаланікійцаў 3 1-е Пасланне да Фесаланікійцаў 3 разьдзел

1 І таму, не вы́трываўшы ўжо, мы вы́рашылі лепш заста́цца ў Афінах адны,
2 і паслалі Цімафея, брата нашага і служы́целя Божага і супрацоўніка нашага ў дабравесці Хрыстовым, каб умацава́ць вас і суце́шыць у веры вашай,
3 каб ніхто не пахіснуўся ў го́расцях гэтых; бо вы самі ведаеце, што так нам вы́значана.
4 Бо мы і тады, калі былí ў вас, прадказвалі вам, што будзем паку́таваць, як і здарылася, і вы гэта ведаеце.
5 Таму і я, не вы́трываўшы ўжо, паслаў даведацца пра веру вашу, ці не спакусíў ча́сам вас спакуснік і не стала марнаю праца наша.
6 А цяпер, калі да нас прыйшоў ад вас Цімафей і прынёс нам добрую вестку пра веру і любоў вашу, і пра тое, што вы заўсёды маеце добрую памяць пра нас, пра́гнучы нас убачыць, як і мы вас,
7 то мы, пры ўсім горы і нястачы нашай, суце́шаны вамі, браты, вераю вашай;
8 бо цяпер мы ажыва́ем, калі вы стаіце́ ў Госпадзе.
9 Якую ж падзяку можам мы ўзне́сці Богу за вас, за ўсю радасць, якою мы радуемся з-за вас перад Богам нашым,
10 ноч і дзень найшчырэ́й молячыся пра тое, каб убачыць аблічча ваша і дапоўніць тое, чаго не хапа́е веры вашай?
11 Няхай жа Сам Бог і Айцец наш і Гасподзь наш Іісус Хрыстос вы́раўнуе шлях наш да вас.
12 А вас Гасподзь няхай напоўніць і ўзбагацíць любоўю адзін да аднаго і да ўсіх, такою самаю, як мы маем яе да вас,
13 каб умацаваць сэрцы вашы і зрабіць іх бездакорнымі ў святасці перад Богам і Айцом нашым у прышэсце Госпада нашага Іісуса Хрыста з усімі святымі Яго. Амінь.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Да Фесаланікійцаў 1-е Пасланне святога Апостала Паўла, 3 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.