Біблія » Пераклады

Віленскі кодэкс 262

Кодэкс 262 — гэта рукапіс, які змяшчае перакладзеныя біблейскія тэксты датаваныя канцом пятнаццатага або пачаткам шаснаццатага стагоддзя.

Віленскі кодэкс 262

Змест:

Книга Рутъ
Песьня Песьняў

Хутчэй за ўсё гэта першыя ўсходнеславянскія ці нават славянскія пераклады біблейскіх кніг зробленыя непасрэдна з габрэйскага арыгіналу.

Кодэкс 262 змяшчае пераклады наступных кніг: Руфі, Эстэры, Ёва, Псалтыры, Прыпавесцяў, Эклезіяста, Песні Песняй, Плач Ераміі, Данііла, якія датуюцца канцом пятнаццатага або пачаткам шаснаццатага стагоддзя.

Рукапіс захоўваецца ў цэнтральнай бібліятэцы Літоўскай акадэміі навук у Вільні. У 1992 годзе ў Ізраіле выйшла выданне: ”The Five biblical scrolls in a sixteenth-century Jewish translation into Belorussian (Vilnius Codex 262)”. узгадненьне складзена Мошэ Таубе (Moshe Taube), Уступленне і прызнанне складзена Мошэ Альтбауэром (Moshe Altbauer). Ерусалім: ізраільская акадэмія навук і гуманітарных навук, секцыя гуманітарных навук. Jerusalem: Israel Academy of Sciences and Humanities, Section of Humanities. ISBN 965-208-100-0.

Тэкст падрыхтаваў Антоні Бокун.