Частка Евангелля, якую пераклаў Леў Гарошка. Нажаль тэкст ня поўны.
Аблічбаваная частка Евангелля, якую пераклаў Леў Гарошка. Выдавалася як «Пракімэны 8-і гласаў, Апосталы і Эвангельлі» ў беларускім перакладзе для літургічнага ўжытку ў нядзелі і сьвяты. Вядома больш за 10 асобнікаў гэтага рататарнага выданьня, якое было зроблена ў Лёндане, у 1967 годзе і змяшчае 150 старонак. Частка асобнікаў знаходзіцца ў Бібліятэцы імя Ф. Скарыны ў Лёндане. — Паводле бібліяграфіі Аляксандра Аўдзяюка.
На наш погляд тэкст блізкі да перакладу Лукаша Дзекуць-Малея і Антона Луцкевіча.
Машынапіс з якім мы працавалі ўтрымоўваў не поўны тэкст. Складаўся з двух тыпаў тэксту, перакладу асобных раздзелаў альбо частак і перакладу частак для богаслужбовага выкарыстання (з пропускамі тэксту).
Калі казаць пра статыстыку, то ў тэксце адсутнічае 1640 вершаў, г.зн. прыкладна 43% з усёй колькасці. Усяго ў чатырох Евангеллях 3779 вершаў. У тым ліку адсутнічаюць цэлыя разьдзелы: у Мацьвея няма разьдзелаў 18 і 26−28, у — Лукі 22-га, у Яна — 7−12. Леў Гарошка выкарыстоўвае розныя словы для перакладу адной і тай жа лексемы, напрыклад Іван (Мк 1:6) і Ян (Мк 1:9,14), анёл (Мк 1:13) і ангел (Мк 1:2), кароль (Мц 14:9; Лк 23:37−38; Ян 18:33,37) і цар (Мц 2:2−3; Мк 6:14,22,26−27; Ян 1:49 і шмат дзе), сынагога (Ян 16:2) і школа 4 разы (Мц 9:35; Мк 5:35; Лк 8:41,49).
Спадзяемся, што ў будучыні знойдзецца поўная версія тэксту і мы запоўнім лакуны. І магчыма вы, маючы копію тэксту, хоць бы лічбавую, зможаце дапамагчы нам у гэтым.
P.S.: Пры аблічбоўцы былі выправілі дробныя і відавочныя памылкі набору тэксту.