Яна 14 разьдзел

Паводле Яна Сьвятое Дабравесьце
Пераклад Л. Дзекуць-Малея → Пераклад Яна Пятроўскага

 
 

Няхай не сумляваецца сэрца вашае; веруйце ў Бога і ве́руйце ў Мяне́.
 
Няхай не сумляваецца сэрца вашае; веруйце у Бога і веруйце ў Мяне.

У доме Айца Майго многа сьвятліц; каб жа ня гэтак было, сказаў бы Я вам: іду прырыхтаваць вам ме́сца.
 
У доме Айца Майго шмат сьвятліц; каб-жа ня гэтак было, сказаў-бы Я вам. Я іду прырыхтаваць вам месца.

І, калі пайду і прыгатую вам ме́сца, прыйду ізноў і вазьму вас да Сябе́, каб і вы былі, дзе́ Я.
 
І калі пайду і прырыхтую вам месца, прыйду ізноў і вазьму вас да Сябе, каб і вы былі там, дзе Я.

І куды йду, ве́даеце, і дарогу ве́даеце.
 
І куды Я іду, вы ведаеце, і дарогу ведаеце.

Кажа Яму Хама́: Госпадзе! ня ве́даем, куды йдзе́ш; дык як можам ве́даць дарогу?
 
Кажа Яму Хама: Госпадзе, мы ня ведаем куды Ты ідзеш, дык як можам ведаць дарогу?

Ісус сказаў яму: Я і дарога, і праўда, і жыцьцё. Ніхто ня прыходзе да Айца, калі не цераз Мяне́;
 
Ісус адказаў яму: Я і дарога, і праўда, і жыцьцё. Ніхто ня прыходзіць да Айца, адно празь Мяне.

калі-б вы пазналі Мяне́, пазналі-б і Айца Майго; і ад сяньня ве́даеце Яго і бачылі Яго.
 
Калі-б вы ведалі Мяне, ведалі-б і Айца Майго; і ад гэтае пары вы ведаеце Яго і бачылі Яго.

Кажа яму Піліп: Госпадзе! пакажы нам Айца, і годзе з нас.
 
Кажа Яму Піліпп: Госпадзе, пакажы нам Айца, і годзе з нас.

Кажа яму Ісус: гэтулькі часу я з вамі, і ты не пазнаў Мяне́, Піліп? Хто бачыў Мяне́, бачыў Айца; як жа ты кажаш: пакажы нам Айца?
 
Кажа яму Ісус: гэтулькі часу Я з вамі і ты, Піліпп, не пазнаў Мяне? Хто бачыў Мяне, бачыў Айца; як-жа ты кажаш: пакажы нам Айца?

Ці ж ты ня ве́рыш, што Я ў Айцу і Аце́ц у-ва Мне́? Словы, што кажу вам Я, ад Сябе́ не кажу. Аце́ц, што ў-ва Мне́, Ён робіць дзе́лы.
 
Ці-ж ты ня верыш, што Я ў Айцу і Ацец ўва Мне? Словы, што Я кажу вам, Я не кажу ад Сябе. Ацец, Каторы ўва Мне, Ён творыць учынкі.

Ве́рце Мне́, што Я ў Айцу, і Ён у-ва Мне; калі-ж не́, ве́рце Мне́ па самых учынках.
 
Верце Мне, што Я ў Айцу, і Ён ўва Мне: або верце Мне з прычыны тых самых учынкаў.

Запраўды́, запраўды́ кажу вам: хто ве́руе ў Мяне́, будзе рабіць учынкі, якія Я ро́блю, дый большыя за іх зробіць: бо Я да Айца Майго іду.
 
Запраўды, запраўды кажу вам: хто веруе ў Мяне, будзе рабіць учынкі якія Я раблю, дый нават большыя за іх зробіць: бо Я да Айца Майго іду.

І чаго папросіце ў імя Маё, тое зро́блю, каб уславіўся Аце́ц у Сыне.
 
І калі што напросіце ў имя Маё, тое ўчыню, каб Ацец быў услаўлены ў Сыне.

Чаго папросіце ў імя Маё, Я зроблю.
 
І калі напросіце што-небудзь у імя Маё, Я ўчыню.

Калі любіце Мяне́, спо́ўніце Мае́ за́паведзі.
 
Кал! вы любще Мяне, перасьцерагайце запаведз! Мае.

І Я ўпрашу Айца, і Ён дасьць вам другога Пацяшы́целя, каб быў з вамі даве́ку,
 
І Я буду прасіць Айца, і Ён дасьць вам іншага Пацяшыцеля, каб быў з вамі на векі.

Духа праўды, Якога сьве́т ня можа прыняць, бо ня бачыць Яго, а вы ве́даеце Яго, бо Ён з вамі ёсьць і ў вас будзе.
 
Духа праўды, Каторага сьвет ня можа прыняць, бо ня бачыць Яго, ані нават ведае Яго: але вы ведаеце Яго, бо Ён з вамі ёсьць і ў вас будзе.

Не пакіну вас сіротамі: прыйду да вас.
 
Не пакіну вас сіратамі; прыйду да вас.

Яшчэ трохі, і сьве́т ужо ня ўбачыць Мяне́, а вы ўбачыце Мяне́, бо Я жыву, і вы жыць будзеце.
 
Яшчэ крыху, і сьвет ужо ня убачыць Мяне, але вы убачыце Мяне, бо Я жыву, і вы жыць будзеце.

У той дзе́нь даве́даецеся, што Я ў Айцу, і вы ў-ва Мне́, і Я ў вас.
 
У той дзень даведаецеся, што Я ў Айцу, і вы ўва Мне, і Я ў вас.

Хто мае за́паведзі Мае́ і выпаўняе іх, той любіць Мяне́, а таго, хто любіць Мяне́, любіцімець Аце́ц Мой, і Я палюблю Яго і зьяўлюся яму Сам.
 
Той, хто мае загады Мае і перасьцерагае іх, той любіць Мяне, а таго, хто любіць Мяне, любіціме Ацец Мой, Я палюблю яго і зьяўлюся яму Сам.

Кажа Яму Юда (не Іскарыёт): Госпадзе, чаму гэта Ты хочаш зьявіць Сябе́ нам, а ня сьве́ту?
 
Юда /не Іскарыёт/ кажа Яму: Госпадзе, чаму гэта Ты хочаш зьявіць Сябе нам, а ня сьвету?

І адказаў яму Ісус і сказаў: хто любіць Мяне́, той спаўняе слова Маё; і Аце́ц Мой палюбіць яго; і Мы прыйдзем да яго і зробім сялібу ў яго.
 
І адказаў яму Ісус і сказаў: хто любіць Мяне, той перасьцерагае слова Маё; і Ацец Мой палюбіць яго; і Мы прыйдзем да яго і сялібу Сабе ўчынім у яго.

Хто ня любіць Мяне́, не выпаўняе слоў Маіх; слова-ж, якое вы чуеце, ня ёсьць Маё, але Айца, што паслаў Мяне́.
 
Той, хто ня любіць Мяне, ня выконвае словаў Маіх; слова-ж, якое вы чуеце, ня ёсьць Маё, але Айца, Каторы паслаў Мяне.

Гэтае сказаў Я вам, пакуль Я з вамі.
 
Гэта сказаў Я вам, будучы з вамі.

Пацяшыцель жа, Дух Сьвяты, Якога пашле́ Аце́ц у імя Маё, навучыць вас усяго і напомніць вам усё, што Я казаў вам.
 
Пацяшыцель-жа, Дух Сьвяты, Каторага пашле Ацец у імя Маё, навучыць вас усяго і прыпомніць вам усё, што Я казаў вам.

Мір пакідаю вам, мір Мой даю вам; даю-ж вам ня так, як сьве́т дае́: няхай не сумлява́ецца сэрца вашае і не баіцца.
 
Супакой пакідаю вам, Мой супакой даю вам; не, як сьвет дае, даю Я вам: няхай не сумляваецца сэрца вашае і не баіцца.

Вы чулі, што Я сказаў вам: іду ад вас і прыйду да вас. Калі-б вы любілі Мяне́, то ўце́шыліся бы, што Я сказаў: іду да Айца, бо Аце́ц Мой большы за Мяне́.
 
Вы чулі, што Я сказаў вам: іду ад вас : прыйду да вас і прыйду да вас. Калі-б вы люблі Мяне, дык усьцешыліся-б, што Я сказаў: іду да Айца, бо Ацец Мой большы за Мяне.

І сказаў Я вам цяпе́р — пе́рш, чым ста́лася, каб вы паве́рылі, як ста́нецца.
 
І вось, Я сказаў вам пра гэта наперад, чымся сталася, каб вы паверылі, як станецца.

Ужо нямнога Мне́ гаварыць з вамі; бо йдзе́ князь гэтага сьве́ту і ў-ва Мне́ ня ма́е нічога.
 
Ужо ня буду шмат гаварыць з вамі: бо надыходзіць валадар гэтага сьвету; і ён ня мае моцы нада Мною.

Але, каб сьве́т ве́даў, што Я люблю Айца і, як загадаў Мне́ Аце́ц, так ро́блю, — устаньце, пойдзем адгэтуль.
 
Але каб сьвет ведаў, што Я люблю Айца, і як загадаў Мне Ацец, гэтак і раблю: устаньце, хадзем адгэтуль.