4 царстваў 12 разьдзел
Чацьвёртая кніга царстваў
Пераклад Яна Станкевіча → Пераклад Міцкевіча (Прускага)
Сёмага году Егу загаспадарстваваў Егоаш і сорак год гаспадарстваваў у Ерузаліме. Імя маці ягонае Цыва, зь Веер-Шэвы.
І рабіў Егоаш пасьцівае ў ваччу СПАДАРОВЫМ усі дні свае, пакуль навучаў яго сьвятар Егояда.
Адно ўзвышшы ня былі аддалены: люд яшчэ абракаў аброкі й кадзіў кадзіла на ўзвышшах.
І казаў Егоаш сьвятаром: «Усе срэбра пасьвячанае, каторае прыносяць да дому СПАДАРОВАГА, срэбра ад праходзячых, срэбра за кажную душу подле ацэны, усе срэбра, колькі каму прыходзе на сэрца прынесьці да дому СПАДАРОВАГА,
Хай бяруць сьвятары сабе, кажны ад свайго знаёмага, і хай правяць яны пашкоджаньне ў доме, усюдых, ідзе знойдзецца пашкоджаньне».
І было, што да дваццаць трэйцяга году караля Егоаша сьвятары ня правілі пашкоджаньняў дому.
Тады кароль Егоаш пагукаў Егояду сьвятара а сьвятароў і сказаў ім: «Чаму вы ня правіце пашкоджаньняў у доме? Дык адгэтуль не бярыце срэбра ў знаёмых сваіх, але на пашкоджаньні дому аддавайце яго».
І згадзіліся сьвятары ня браць срэбра ў люду ані правіць пашкоджаньняў у доме.
І ўзяў сьвятар Егояда адну скрыню, і прабіў дзірку ў дзьверцах яе, і пастанавіў яе ля аброчніка на правым баку, ідзе ўходзілі ў дом СПАДАРОЎ. І клалі туды сьвятары, вартаўнікі парогу, усе срэбра, прыношанае да дому СПАДАРОВАГА.
І як бачылі, што шмат срэбра ў скрыні, то ўзыходзіў пісар каралеўскі й найвышшы сьвятар, і завязавалі, і лічылі срэбра, знойдзенае ў доме СПАДАРОВЫМ.
І аддавалі палічанае срэбра ў рукі тых, што рабілі работы, каторыя мелі нагляд над домам СПАДАРОВЫМ, а гэтыя выдавалі яго на цесьляў а будаўнічых, што рабілі ў доме СПАДАРОВЫМ,
І на муляроў а на камачосаў, таксама на куплю дзерва а часаных камянёў, на паправу пашкоджаньняў у доме СПАДАРОВЫМ, і на ўсе, што йшло на дом дзеля яго паправы.
Не зрабілі, адылі, да дому СПАДАРОВАГА срэбных місаў, нажоў, крапільніцаў, трубаў, усялякага судзьдзя залатога й судзьдзя срэбнага із срэбра, прыношанага да дому СПАДАРОВАГА;
Але яны аддавалі яго работнікам і мацнілі ім дом СПАДАРОЎ.
І не вымагалі лічбы ад тых людзёў, на каторых рукі выдавалі срэбра, плаціць работнікам; бо яны дзеялі верна.
Срэбра на аброк віны і на аброк за грэх ня ўносілі ў дом СПАДАРОЎ: яно было сьвятаром.
Тады ўзышоў Газаель, кароль Арамскі, і здабываў Ґаф, і ўзяў яго; і зьвярнуў Газаель від свой, каб узыйсьці на Ерузалім.
Але Егоаш, кароль Юдэйскі, узяў усе пасьвячэньне, што пасьвяцілі Ясапат а Ёрам а Агазя, айцы ягоныя, каралі Юдэйскія, і што ён сам пасьвячаў, і ўсе золата, знойдзенае ў скарбніцах дому СПАДАРОВАГА а дому каралеўскага, і паслаў Газаелю, каралю Арамскаму, і ён узышоў ад Ерузаліму.
І засталыя справы Ёашавы а ўсе, што ён зрабіў, ціж не запісаны яны ў кнізе летапісу каралёў Юдэйскіх?
І паўсталі служцы ягоныя, і зрабілі змову, і паразілі Ёаша ў доме Міло, што на дарозе, каторая спушчаецца да Сіла.
Яго забілі служцы ягоныя: Ёзакар Шымеаценак а Егозавад Шомеронак; і ён памер, і пахавалі яго з айцамі ягонымі ў месьце Давідавым. І загаспадарстваваў Амася, сын ягоны, замест яго.