Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

БАБІЛОНСКІ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «Бабілонскі» сустракаецца 4 разы у 4 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 1 перакладзе: Бокуна.

БАБІЛОНСКІ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
Бо і посуд святыні Божай, залаты і срэбраны, які Набукаданосар узяў з святыні, што была ў Ерузаліме, і перавёз яго ў храм Бабілонскі, цар Кір вынес з храма ў Бабілоне; і аддадзены ён быў аднаму чалавеку на імя Сасабасар, якога ён і паставіў кіраўніком,

Госпад паказаў мне: вось жа два кашы, поўныя фігаў, пастаўлены перад святыняй Госпада, пасля таго, як Набукаданосар, цар Бабілонскі, вывеў з Ерузаліма Ёахіна, сына Ёакіма, цара Юды, а таксама князёў яго, таксама каваля і залатара, ды прывёў іх у Бабілон.

У трэці год царавання цара Юдэйскага Ёакіма падышоў Набукаданосар, цар Бабілонскі, пад Ерузалім і абклаў яго;

пасля таго, як прывёў Набукаданосар, цар Бабілонскі, Ёахіна, і князёў, і ювеліраў, і магнатаў разам з простым народам з Ерузаліма ды завёў іх у Бабілон.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter