Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

ДАНІНУ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «даніну» сустракаецца 16 разоў у 16 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 3 перакладах: Бокуна, Сёмухі, Дзекуць-Малея.

ДАНІНУ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
Калі ён прыме прапанову і адчыніць табе брамы, хай увесь народ, які ў ім ёсць, служыць табе, плацячы даніну.

І разбіў ён маабцаў, і змераў іх вяроўкаю, паклаўшы іх на зямлю; дзве вяроўкі адмяраў для тых, што мелі быць забітыя, а адну вяроўку для тых, якія мелі застацца жывымі; і сталася, што маабцы зрабіліся нявольнікамі Давіда, і прыносілі яму даніну.

і паставіў Давід гарнізоны ў Араме Дамаска; і Арам быў падпарадкаваны Давіду і прыносіў яму даніну. І Госпад дапамагаў Давіду ва ўсім, што ён рабіў.

Выйшаў супраць яго Салманасар, цар асірыйцаў; і Осія падпарадкаваўся яму і плаціў яму даніну.

Але цар асірыйцаў выкрыў, што Осія думае паўстаць, бо ён паслаў вестуноў да Суа, цара Егіпецкага, і перастаў перасылаць даніну цару асірыйцаў, як кожны год звычайна рабіў; схапіў ён яго і, звязанага, замкнуў у вязніцы.

Тады Эзэкія, цар Юдэі, паслаў пасланцоў да цара асірыйцаў у Лахіс, кажучы: «Зграшыў я. Адыдзі ад мяне, і ўсё, што накладзеш на мяне, панясу». Тады цар асірыйцаў наклаў на Эзэкію, цара Юдэі, даніну ў трыста талентаў срэбра і трыццаць талентаў золата;

ды пабіў маабцаў, ды сталі маабцы нявольнікамі Давіда, плацілі яму даніну.

і размясціў Давід гарнізоны ў Сірыі Дамаскавай, каб Сірыя таксама служыла яму і каб плаціла даніну. І дапамагаў яму Госпад ва ўсім, да чаго ён звяртаўся.

Але і ад філістынцаў прыносілі дары Язафату і даніну срэбрам; таксама арабы прыводзілі статкі бараноў у сем тысяч семсот, ды столькі ж казлоў.

І аманіцяне плацілі даніну Озіі; ды праславілася імя яго аж да ўваходу ў Егіпет, бо стаў вельмі магутным.

і цары ў Ерузаліме былі наймагутнейшыя, і яны валадарылі над усёй краінай, што за ракою, і яны бралі падатак, і даніну, і таксама харчы.

бо, перш чым юнак навучыцца выгаворваць “тата” і “мама”, занясуць багацці Дамаска і даніну Самарыі цару асірыйцаў».

Да народа бязбожнага пасылаю яго, прызначаю яго супраць народа гневу Майго, каб забраў ён даніну і вырваў здабычу і каб выставіў яго на патаптанне, быццам бруд на плошчах.

і што яны надзвычайна дужыя. І расказвалі яму аб іх войнах і аб вялікіх подзвігах, якія паказалі ў Галаціі, як іх перамаглі і прымусілі плаціць даніну,

і сваёй разумнасцю і цярплівасцю здабывалі кожны край, — хоць той край быў далёка ад іх, — і цароў, якія з канца свету выступалі супраць іх, аж пакуль іх не паразбівалі і не паразілі іх страшным паражэннем; іншыя ж плацілі ім штогод даніну;

і ўзялі яны яго ў няволю жывым, і прымусілі яго плаціць ім вялікую даніну; як яго самога, так і тых, якія будуць па ім цараваць; даваць заложнікаў і назначанае;

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter