Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

ХВАРОБЕ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «хваробе» сустракаецца 4 разы у 4 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 5 перакладах: Бокуна, Сёмухі, Станкевіча, Дзекуць-Малея, Сабілы і Малахава.

ХВАРОБЕ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
Таксама захварэў Аса вельмі цяжкай хваробай ног на трыццаць дзевятым годзе свайго царавання; але і ў хваробе сваёй не шукаў Госпада, але больш спадзяваўся на майстэрства лекараў.

І, калі праходзіў дзень за днём і ішоў час, на працягу двух гадоў скончыўся шлях яго; і так ён быў змучаны доўгаю хваробаю, што нават вывергнуў нутро сваё, адначасова пазбавіўся ён хваробы і жыцця. І памёр у хваробе ліхой, і не справіў яму народ яго пахавання па звычаі спалення, як справіў папярэднікам яго.

І сірыйцы, адыходзячы, пакінулі яго ў цяжкай хваробе. Паслугачы ж яго змовіліся супраць яго і адпомсцілі яму за кроў сына святара Ёяды, ды забілі яго на ложку яго, і ён памёр. І пахавалі яго ў горадзе Давіда, але не ў царскай грабніцы.

Сыне, у хваробе сваёй не адцурайся самога сябе, але маліся да Госпада, і Ён вылечыць цябе.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter