Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

ЗМОВЕ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «змове» сустракаецца 3 разы у 3 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 3 перакладах: Бокуна, Сёмухі, Станкевіча.

ЗМОВЕ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
І паведамілі Давіду, што і Ахітатэл быў у змове з Абсаломам; і сказаў Давід: «Госпадзе, прашу, пазбаў сілы параду Ахітатэла».

Калі ж мне паведамілі, што мела стацца ад юдэяў, аб змове, што рыхтуецца супраць [гэтага] чалавека, я выслаў яго безадкладна да цябе, паведамляючы абвінаваўцам, каб выказваліся супраць яго перад табой. Бывай здароў».

І калі народы перамяшаліся ў ліхой змове, яна прызнала справядлівага, і захавала яго беззаганным перад Богам, і зберагла мужным дзеля цела для сына.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter
ЗМОВУ →