Біблія » Сімфонія » для пераклада Рыма-Каталіцкага Касцёла

АДВАЖЫЎСЯ — у перакладзе Рыма-Каталіцкага Касцёла

У перакладзе Рыма-Каталіцкага Касцёла слова «адважыўся» сустракаецца 4 разы у 4 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца толькі ў перакладзе Рыма-Каталіцкага Касцёла.

АДВАЖЫЎСЯ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
прыйшоў Юзаф з Арыматэі, дастойны дарадчык, які і сам чакаў Валадарства Божага, і адважыўся ўвайсці да Пілата, каб прасіць цела Езуса.

Сказаў ім Езус: «Хадзіце ж, снедайце». Ніхто з вучняў не адважыўся спытацца ў Яго: «Хто Ты?», бо ведалі, што гэта Пан.

Нават арханёл Міхал, калі гаварыў з д’яблам, спрачаючыся за цела Майсея, не адважыўся вынесці прысуд знявагі, але сказаў: «Няхай Пан цябе пакарае!»

А Ісая адважыўся ды кажа: «Мяне знайшлі тыя, хто не шукаў, аб’явіўся Я тым, хто не пытаўся пра Мяне».

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter