Біблія » Сімфонія » для пераклада Рыма-Каталіцкага Касцёла

АПРАЎДАНЫЯ — у перакладзе Рыма-Каталіцкага Касцёла

У перакладзе Рыма-Каталіцкага Касцёла слова «апраўданыя» сустракаецца 5 разоў у 5 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 6 перакладах: Бокуна, Чарняўскага, Сёмухі, праваслаўным, Клышкi, Сабілы і Малахава.

АПРАЎДАНЫЯ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
Бо не тыя, што слухаюць Закон, справядлівыя перад Богам, але тыя, што выконваюць, будуць апраўданыя.

Апраўданыя паводле веры, мы маем мір з Богам праз Пана нашага Езуса Хрыста,

Тым больш цяпер, апраўданыя Яго крывёю, мы будзем збаўленыя праз Яго ад гневу!

І такімі былі некаторыя з вас. Але вы абмыліся, але вы былі асвячаныя, але вы былі апраўданыя ў імя Пана Езуса Хрыста і ў Духу Бога нашага!

каб, апраўданыя Ягонай ласкаю, мы сталі паводле надзеі спадкаемцамі вечнага жыцця.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter