Біблія » Сімфонія » для пераклада Рыма-Каталіцкага Касцёла

НЯВОЛЬНІКІ — у перакладзе Рыма-Каталіцкага Касцёла

У перакладзе Рыма-Каталіцкага Касцёла слова «Нявольнікі» сустракаецца 8 разоў у 8 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 4 перакладах: Бокуна, Чарняўскага, Сёмухі, Станкевіча.

НЯВОЛЬНІКІ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
Нявольнікі і прыслужнікі распалілі агонь, бо было зімна, і грэліся. Пётр таксама стаяў з імі і грэўся.

Няўжо вы не ведаеце, што каму вы аддаецеся ў няволю дзеля паслухмянасці і каго слухаеце, таго вы і нявольнікі: або граху дзеля смерці, або паслухмянасці дзеля справядлівасці?

Бо ўсе мы ў адным Духу ахрышчаныя ў адно цела: ці то юдэі, ці то грэкі, ці то нявольнікі, ці то свабодныя, і ўсе напоўненыя адным Духам.

Нявольнікі, слухайцеся вашых гаспадароў паводле цела з бояззю і трымценнем, у прастаце вашага сэрца, як Хрыста.

Служыце не толькі для вока, каб спадабацца людзям, але як Хрыстовыя нявольнікі, выконваючы Божую волю ад душы,

Нявольнікі, падпарадкоўвайцеся ва ўсім сваім гаспадарам паводле цела, служыце ім не для выгляду, нібы жадаючы спадабацца людзям, але ад шчырага сэрца, баючыся Пана.

Нявольнікі, якія пад ярмом, няхай лічаць сваіх гаспадароў годнымі ўсякай павагі, каб не зневажалася імя Божае і навука.

Ён робіць таксама, што ўсе, малыя і вялікія, багатыя і бедныя, свабодныя і нявольнікі атрымліваюць кляймо на правую руку або на сваё чало.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter