Біблія » Сімфонія » для пераклада Клышкi

ПРАЦУЮЧЫ — у перакладзе Клышкi

У перакладзе Клышкi слова «працуючы» сустракаецца 4 разы у 4 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 8 перакладах: Бокуна, Чарняўскага, Сёмухі, Станкевіча, Дзекуць-Малея, праваслаўным, каталіцкім, Сабілы і Малахава.

ПРАЦУЮЧЫ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
Ва ўсім я паказаў вам, што, гэтак працуючы, трэба падтрымліваць слабых і памятаць словы Госпада Ісуса — што Ён Сам сказаў: «Большае шчасце даваць, чым браць».

каб я быў служкаю Хрыста Ісуса для язычнікаў, працуючы святаром дабравесця Божага, каб язычнікі сталі прыемнай ахвярай Богу, асвечанай Святым Духам.

І, працуючы разам з Ім, мы таксама просім вас прыняць не марна ласку Божую.

Бо вы памятаеце, браты, нашу працу і намаганне: уначы і ўдзень працуючы, каб не абцяжарыць каго з вас, мы прапаведавалі вам Дабравесце Божае.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter
ПРАЦЫ →