Біблія » Сімфонія » для пераклада праваслаўнай царквы

АДБЫ́ЦЦА — у перакладзе праваслаўнай царквы

У перакладзе праваслаўнай царквы слова «адбы́цца» сустракаецца 5 разоў у 5 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 6 перакладах: Чарняўскага, Сёмухі, Станкевіча, каталіцкім, Клышкi, Сабілы і Малахава.

АДБЫ́ЦЦА

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
Былí ж яны ў дарозе, узыходзячы ў Іерусалім, і папе́радзе іх ішоў Іісус, а яны жаха́ліся і, услед ідучы́, былí ў стра́ху. І узяўшы зноў дванаццаць, пачаў ім гаварыць, што́ з Ім ма́е адбыцца:

дык будзьце пíльныя і ўвесь час маліцеся, каб спадо́біліся вы пазбе́гнуць усяго гэтага, што ма́е адбы́цца, і стаць перад Сы́нам Чалавечым.

Адкраве́нне Іісуса Хрыста, якое даў Яму Бог, каб паказа́ць раба́м Сваім тое, што павíнна адбы́цца неўзаба́ве. І Ён явíў гэта, пасла́ўшы праз А́нгела Свайго рабу́ Свайму Іаа́ну,

Пасля́ гэтага я ўба́чыў: вось, дзве́ры адчы́неныя на не́бе, і ране́йшы го́лас, які я чуў, нíбы гук трубы́, што гавары́ў са мною, сказа́ў: узыдзí сюды́, і пакажу́ табе, што́ павíнна адбы́цца пасля́ гэ́тага.

І ён сказа́ў мне: гэтыя сло́вы — ва́ртыя ве́ры і íсцінныя; і Гасподзь, Бог святы́х праро́каў, пасла́ў А́нгела Свайго паказа́ць раба́м Сваім тое, што павíнна адбы́цца ў ху́ткім ча́се.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter