Біблія » Сімфонія » для пераклада праваслаўнай царквы

НАБЛІЖА́ЎСЯ — у перакладзе праваслаўнай царквы

У перакладзе праваслаўнай царквы слова «набліжа́ўся» сустракаецца 5 разоў у 5 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 7 перакладах: Бокуна, Чарняўскага, Сёмухі, Дзекуць-Малея, каталіцкім, Клышкi, Сабілы і Малахава.

НАБЛІЖА́ЎСЯ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
І ста́лася: калі Ён набліжа́ўся да Іерыхо́на, нейкі сляпы́ сядзеў пры дарозе, жабру́ючы;

А калі Ён набліжа́ўся ўжо да спу́ску з гары Елеонскай, усё мноства вучняў, ра́дуючыся, пачало́ моцным го́ласам хвалíць Бога за ўсе цуды, якія бачылі яны,

Праплы́ўшы каля дваццацí пяці ці трыццацí ста́дый, яны ўбачылі Іісуса, Які ішоў па моры і набліжа́ўся да лодкі, і спало́халіся;

Калі ж набліжа́ўся час здзе́йсніцца абяца́нню, якое Бог з кля́тваю даў Аўраа́му, узраста́ў народ і памнажа́ўся ў Егіпце

І ста́лася, калі я быў у дарозе і набліжа́ўся да Дама́ска, не́дзе апоўдні раптам заззя́ла вакол мяне з неба святло вялікае.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter