Біблія » Сімфонія » для пераклада праваслаўнай царквы

ПРАЦЯ́ГУ — у перакладзе праваслаўнай царквы

У перакладзе праваслаўнай царквы слова «праця́гу» сустракаецца 6 разоў у 6 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 8 перакладах: Бокуна, Чарняўскага, Сёмухі, Станкевіча, Дзекуць-Малея, каталіцкім, Клышкi, Сабілы і Малахава.

ПРАЦЯ́ГУ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
пе́рад якíмі Ён і пасля́ паку́т Сваіх паказа́ў Сябе́ жывы́м у шматлíкіх до́казах, на праця́гу сарака́ дзён яўля́ючыся ім і гаво́рачы пра Царства Бо́жае;

ён вы́веў іх, тво́рачы цу́ды і знаме́нні ў зямлі Егіпецкай, і ў Чырвоным моры, і ў пусты́ні на праця́гу сарака́ гадоў.

Бог жа адвярну́ўся і адда́ў іх служы́ць во́інству нябе́снаму, як напíсана ў кнізе прарокаў: до́ме Ізра́ілеў! ці прыно́сілі вы Мне закла́нні і ахвяры на праця́гу сарака́ гадоў у пусты́ні?

Ён яўля́ўся на праця́гу многіх дзён тым, якія прыйшлі з Ім з Галілеі ў Іерусалім; яны цяпе́р све́дкі Яго перад народам.

Паводле свайго звы́чаю, Павел увайшоў да іх і на праця́гу трох субот размаўляў з імі на падста́ве Піса́нняў,

У той час, як мы на праця́гу многіх дзён застава́ліся ў іх, прыбы́ў з Іудзеі нейкі прарок, па íмені Ага́ў,

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter