Біблія » Сімфонія » для пераклада праваслаўнай царквы

СО́РАМ — у перакладзе праваслаўнай царквы

У перакладзе праваслаўнай царквы слова «со́рам» сустракаецца 5 разоў у 5 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 8 перакладах: Бокуна, Чарняўскага, Сёмухі, Станкевіча, Дзекуць-Малея, каталіцкім, Клышкi, Сабілы і Малахава.

СО́РАМ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
падо́бна і мужчы́ны, пакíнуўшы прыро́дныя зно́сіны з жанчы́наю, распа́льваліся пажа́днасцю сваёю адзін да аднаго́, мужчы́ны з мужчы́намі ўчыня́ючы со́рам і атры́мліваючы ў саміх сабе́ нале́жную распла́ту за сваю́ аблу́ду.

На сорам вам кажу: няўжо няма сярод вас ніводнага мудрага, які мог бы рассудзíць братоў сваіх?

Ацверазіцеся як нале́жыць і не грашыце; бо некаторыя з вас не знаюць Бога,— на сорам вам кажу.

На сорам кажу, што мы аказаліся сла́бымі. А калі хтосьці на нешта адва́жваецца, то — скажу па неразумнасці — адва́жваюся і я.

Ра́ю табе купíць у Мяне зо́лата, ачы́шчанае агнём, каб ты разбагаце́ў, і бе́лае адзе́нне, каб ты апрану́ўся і не ба́чны быў со́рам го́лага це́ла твайго; і ма́ззю пама́ж во́чы твае, каб ба́чыць.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter