Біблія » Сімфонія » для пераклада праваслаўнай царквы

УЗНАГАРО́ДУ — у перакладзе праваслаўнай царквы

У перакладзе праваслаўнай царквы слова «узнагаро́ду» сустракаецца 6 разоў у 5 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 5 перакладах: Чарняўскага, Сёмухі, каталіцкім, Клышкi, Сабілы і Малахава.

УЗНАГАРО́ДУ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
Дык вось, калі дае́ш мíласціну, не трубі перад сабою, як робяць крываду́шнікі ў сінагогах і на вуліцах, каб услаўля́лі іх людзі. Праўду кажу вам: яны ўжо атры́мліваюць узнагароду сваю.

І калі по́сціце, не будзьце пану́рымі, як крываду́шнікі; бо яны робяць змро́чным аблíчча сваё, каб паказаць лю́дзям, што по́сцяць. Праўду кажу вам, што яны ўжо атры́мліваюць узнагароду сваю.

І калі молішся, не будзь, як крывадушнікі, што любяць у сінагогах і на скрыжава́ннях вуліц, сто́ячы, маліцца, каб вы́ставіцца перад людзьмí. Праўду кажу вам, што яны ўжо атры́мліваюць узнагароду сваю.

Хто прыма́е прарока ў імя́ прарока, той узнагароду прарокаву атрыма́е; і хто прыма́е праведніка ў імя́ праведніка, той узнагароду праведнікаву атрыма́е.

І разгне́валіся язы́чнікі; і прыйшо́ў гнеў Твой і час судзíць мёртвых і даць узнагаро́ду раба́м Тваім, праро́кам, і святы́м, і тым, што бая́цца íмені Твайго, малы́м і вялíкім, і знíшчыць тых, хто знішча́е зямлю́.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter