Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Сёмухі

АКІЛА — у перакладзе Бібліі Сёмухі

У перакладзе Бібліі Сёмухі слова «Акіла» сустракаецца 5 разоў у 5 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 5 перакладах: Бокуна, Дзекуць-Малея, праваслаўным, Клышкi, Сабілы і Малахава.

АКІЛА

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
і, знайшоўшы нейкага Юдэя, якога звалі Акіла, родам з Понта, які нядаўна прыйшоў зь Італіі, і Прыскілу, жонку ягоную, — бо Клаўдзій загадаў усім Юдэям пакінуць Рым, — пайшоў да іх,

Павал, пабыўшы яшчэ колькі дзён, разьвітаўся з братамі і адплыў у Сырыю, — і зь ім Акіла і Прыскіла, — абстрыгшы галаву ў Кенхрэях паводле зароку.

а разьвітаўся зь імі, сказаўшы: мне трэба мусова правесьці блізкае сьвята ў Ерусаліме; а да вас я вярнуся зноў, калі будзе заўгодна Богу. І выправіўся з Эфэса; (Акіла ж і Прыскіла засталіся ў Эфэсе).

Ён пачаў адважна прамаўляць у сынагозе. Пачуўшы яго, Акіла і Прыскіла прынялі яго і яшчэ ясьней прасьвятлілі яму шлях Гасподні.

Вітаюць вас цэрквы Асійскія; вітаюць вас рупліва ў Госпадзе Акіла і Прыскіла з хатняю іхняю царквою.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter
← АКУЎ
АКІЛУ →