Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Сёмухі

АПАГАНІЛАСЯ — у перакладзе Бібліі Сёмухі

У перакладзе Бібліі Сёмухі слова «апаганілася» сустракаецца 6 разоў у 6 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 3 перакладах: Бокуна, Чарняўскага, Дзекуць-Малея.

АПАГАНІЛАСЯ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
і апаганілася зямля, і Я паглядзеў на беззаконьне яе, і скінула зямля тых, што жывуць на ёй.

бо ўсе гэтыя брыдоты рабілі людзі гэтай зямлі, што перад вамі, і апаганілася зямля;

І закляне яе сьвятар і скажа жонцы: калі ніхто не пераспаў з табою, і ты не апаганілася і ня здрадзіла мужу свайму, дык цэлая будзеш ад гэтай вады горкай, якая наводзіць праклён;

але калі ты здрадзіла мужу твайму і апаганілася, і калі хто пераспаў з табою апрача мужа твайго, —

а калі жонка не апаганілася і была чыстая, дык застанецца цэлая і будзе апладняцца семем.

Кажуць: калі муж адпусьціць жонку сваю, і яна адыдзе ад яго і зробіцца жонкаю другога мужа, дык ці можа яна вярнуцца да яго? Ці не апаганілася б гэтым краіна тая? А ты з многімі палюбоўнікамі блудадзейнічала, — і аднак жа вярніся да Мяне, кажа Гасподзь.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter